Удзельнік:Kazimier Lachnovič/Кіеўская мітраполія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Кіеўская мітраполія — праваслаўная мітраполія Канстантынопальскага патрыярхату, заснаваная ў 988 годзе.

Сёньня спадкаемцамі Кіеўскай мітраполіі лічаць сябе Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, Беларуская грэка-каталіцкая царква, Польская аўтакефальная праваслаўная царква, Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату, Украінская аўтакефальная праваслаўная царква, Украінская грэка-каталіцкая царква і Расейская праваслаўная царква.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 992 годзе патрыярхат канстантынопальскі заснаваў Кіеўскую мітраполію. У выніку Берасьцейскай уніі 1596 году праваслаўныя япіскапы перападпарадкавалі Літоўскую (Кіеўскую) мітраполію Сьвятому Пасаду ў выглядзе Рускай уніяцкай царквы. У выніку адбыўся раскол праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай.

У 1620 годзе ерусалімскі патрыярх Тэафан ІІІ на даручэньне канстантынопальскага патрыярха Цімафея II наноў заснаваў Кіеўскую мітраполію Канстантынопальскага патрыярхату. 8 лістапада 1685 году новаабраны кіеўскі мітрапаліт Гедэон Сьвятаполк-Чацьвярцінскі, якому падпарадкоўваліся і праваслаўныя прыходы на землях Беларусі, прысягнуў маскоўскаму патрыярху Ёакіму. Тым часам 8-е правіла Этэскага сабору 431 году (Бізантыйская імпэрыя; цяпер Турэччына) патрабуе, «каб ніхто з богаласкавых япіскапаў не пашыраў сваю ўладу на чужую япархію, якая раней і спачатку не была пад яго рукой, або яго папярэднікаў»[1].

Сьпіс мітрапалітаў кіеўскіх[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Міхаіл (988—992)
  • Лявонці (992—1008)
  • Тэафілакт (1008—1018)
  • Ян I (1019—1035)
  • Феапемпт (1035—1049)
  • Кірыл I (1049—1051)
  • Іларыён (1051—1055)
  • Яфрэм І (1055—1061)
  • Георгі (1062—1073)
  • Ян II (1076—1089)
  • Ян III (1089—1091)
  • Яфрэм ІІ (1091—1097)
  • Мікалай (1097—1101)
  • Нікіфар I (1104—1121)
  • Мікіта (1122—1126)
  • Міхаіл II (1130—1145)
  • Клімент Смаляціч (1147—1156)
  • Кастанцін I (1156—1159)
  • Фёдар (1161—1163)
  • Ян IV (1164—1166)
  • Кастанцін II (1167—1169)
  • Міхаіл ІІІ (1171—1179)
  • Нікіфар II (1182—1198)
  • Мацьвей (1200—1220)
  • Кірыл II (1225—1236)
  • Восіп (1237—1240)
  • Пятро Акеравіч (1242—1246)
  • Кірыл III (1247—1281)
  • Максім (1285—1305)
  • Пятро Ратэнскі (1308—1326)
  • Феагност (1328—1353)
  • Аляксей (Бяконт) (1354—1378)
  • Міхаіл (Міцяй) (1378—1380)
  • Пімен (1382—1384)
  • Дыянісі (1384—1385)
  • Кіпрыян (1385—1406)
  • Фоці (1409—1431)
  • Герасім (1433—1435)
  • Ісідор (1437—1441)
  • Ёна Аднавушаў (1442—1458)
  • Рыгор II Баўгарын (1458—1473)
  • Місаіл Пструч (1474—1480)
  • Сьпірыдон (1480—1481)
  • Сімяон (1481—1488)
  • Ёна Глезна (1492—1494)
  • Макар І (1495—1497)
  • Восіп Баўгарын (1498—1501)
  • Ёна ІІ (1503—1507)
  • Язэп Солтан (1508—1521)
  • Восіп ІІІ Русін (1522—1533)
  • Макар ІІ Масквіцянін (1534—1555)
  • Сыльвэстар (Бялькевіч) (1556—1567)
  • Ёна ІІІ (Пратасевіч) (1568—1577)
  • Ільля (Куча) (1577—1579)
  • Анісідор (Дзевачка) (1579—1589)
  • Міхал Рагоза (1589—1599), з 1596 году ўніяцкі
  • Іпаці Пацей (1599—1613), уніяцкі
  • Язэп Руцкі (з 1613-га), уніяцкі
  • Ёў (Барэцкі) (1620—1631)
  • Ісая Капінскі (1631—1633)
  • Пятро Магіла (1633—1646)
  • Сыльвэстар Косаў (1647—1657)
  • Дыянісі (Балабан) (1658—1663)
  • Восіп (Нелюбовіч-Тукальскі) (1663—1676)
  • Антоні Віньніцкі (1676—1679)
  • Лазар (Барановіч) (1679—1685)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Правілы Этэскага сабору 431 г.(рас.) // Бібліятэка Якава Кротава, 2017 г. Праверана 4 сьнежня 2017 г.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Катэгорыя:Хрысьціянства ва Ўкраіне Катэгорыя:Канстантынопальскі патрыярхат Катэгорыя:Гісторыя Ўкраіны Катэгорыя:Кіеўская Русь Катэгорыя:Рэлігія ў Вялікім Княстве Літоўскім