Удзельнік:Kazimier Lachnovič/Абгрунтаваньне ўжываньня назвы Летува (чарнавік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

На просьбу пана Jauhienij’a распачынаю збор зьвестак датычна абгрунтаваньня ўжываньня назвы «Летува»:

Абгрунтаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1. Ян Станкевіч. Нарысы зь гісторы Вялікалітвы-Беларусі // Станкевіч Я. Гістарычныя творы. — Менск, 2003.:
« Наперад надабе зацеміць, што ад страдвечных часоў і дагэтуль ё два падобныя да сябе назовы — «Літва» (адзін «Ліцьвін») і «Летува» (адзін «Летувіс»). <...> Назоў «Літва» тарнуецца да Вялікаліцьвіноў, а «Летува» — да народу балцкага. »
  • 2. Аляксандар Краўцэвіч. Тэрміны «Літва» і «Летува» ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі // «Гістарычны Альманах». Том 9, 2004. pdf
« <...> Зыходзячы з прыведзеных фактаў, бачыцца цалкам апраўданым і нават неабходным выкарыстанне двух розных тэрмінаў — «Літва» (ліцвіны) — для абазначэння гістарычнай Літвы, і «Летува» (летувісы) — для акрэслення сучаснай краіны — паўночнага суседа Беларусі. »
« Сёння Літва і Літва — два розныя паняцці. Першае — гістарычнае, якое адносіцца да сучасных беларусаў. Другое — сучаснае, датычнае гістарычных жмудзінаў і аўкштотаў.
Трэба называць рэчы сваімі імёнамі. А сваё імя ў сучаснай Літвы — ЛЕТУВА. Саманазва сучаснага літоўца — ЛЕТУВІС. Пакінем, нарэшце, гістарычнае — гісторыі, а сучаснае — сучаснасці.
Дарэчы, каб пазбегнуць тэрміналагічнае блытаніны, польскі гісторык Ф. Канечны яшчэ ў 1929 годзе прапанаваў пад назваю «Літва» разумець усе землі Вялікага Княства Літоўскага незалежна ад этнічнае прыналежнасці насельніцтва, а неславянскую частку гэтае дзяржавы называць «Летува» — як яна называе сябе сама". Пра тое ж сведчыць і досвед беларускае эміграцыі, якая даўно выкарыстоўвае тэрміны: Летува, летувіс, летувіскі.
»
« Умовы для замацавання за Жамойцяй назову «Літва» склаліся ў ХІХ стагоддзі.
<...> Зразумела, яны прысвоілі не толькі найменне «Літва», але і заявілі пра свае выключныя правы на гістарычную і культурную спадчыну нашае старадаўнае дзяржавы і, у прыватнасці, на яе сімволіку.
<...> Канчаткова назоў «Літва» ў форме «Летува» афіцыйна быў замацаваны за Жамойцяй 16 лютага 1918 года актам аб незалежнасці, і, такім чынам, быў пастаўлены знак роўнасці паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Летувой. Усё гэта і спрычынілася да таго, што ў грамадскай свядомасці ўкаранілася думка, нібыта сучасная Рэспубліка Летува — спадкаемка Вялікага Княства Літоўскага.
»
  • 5. Ніна Баршчэўская. Уплыў суседніх народаў на зьмену дзяржаўнага назову Беларусі ў ацэнцы беларускіх вучоных у дыяспары 1—4, 5—8 // Droga ku wzajemności. 50 lat białorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim. Redakcja naukowa Mikołaj Timoszuk i Mikołaj Chaustowicz. (Acta Albaruthenica 6). — Warszawa, 2007. S. 50—66.
« <...> Гэта Масква пачала зваць Літвою жамойцкі народ, што належаў да гістарычнае Літвы, але сябе Літвою ня зваў і мовы свае ня зваў літоўскай. У сваю чаргу сапраўдным ліцьвінам быў накінуты назоў беларусы. Беларусяй маскалі называлі й раней усходнюю частку гістарычнае Літвы – тыя землі, на якіх ішло літоўска-маскоўскае змаганьне. Вольная беларуская прэса зусім слушна называе колішніх жамойтаў летувісамі, а край іхны Летувой, а не ліцьвінамі й Літвою, захоўваючы гэты назоў для азначэньня беларусаў і для характарыстыкі пэрыяду ВКЛ. На жаль, пад назовам Літва (Lithuania) іншыя народы разумеюць толькі колішнюю Жамойць.
<...> Зьмены назоваў беларускіх земляў, а асабліва тарнаваньне тых самых назоваў да іншых народаў прычынілася да таго, што складана стала адрозьніць гістарычную Літву ад сёньняшняй Літвы (Летувы) слаба адукаванаму ў гісторыі сваёй краіны народу.
»
« На жаль, у самых ранніх дакументах не акрэсліваецца тэрыторыя Літвы і не даюцца хаця б некаторыя геаграфічныя прывязкі. Таму нашы сучаснікі ў большасці прывыклі атаясамліваць Літву старажытную з сучаснай Літоўскай Рэспублікай, хаця саманазва апошняй — Летува (Lietuva), а асноўнае насельніцтва называе сябе «летувіс», «летувяй». »
  • 7. Павал Урбан. Старажытныя ліцьвіны: Мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. 3-е выд. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 216 с.
« Беларуская гістарычная навука доўгі час ня мела ўласнага незалежнага погляду на гісторыю Вялікага Княства Літоўскага й мусіла працаваць у рэчышчы расейскіх прапагандысцкіх стэрэатыпаў. За гэты час у Летуве былі створаныя й пашыраныя канцэпцыі, паводле якіх летувісы ёсьць адзіныя спадчыньнікі Княства, а беларусы ня маюць да ВКЛ ніякага дачыненьня. Пра заваёвы «літоўскіх князёў» і захоп імі «рускіх земляў» пісалі таксама польскія гісторыкі, паўтараючы, што ў Вялікім Княстве палітычна панаваў летувіскі этнічны элемэнт.
Між тым ужо першыя самастойныя працы беларускіх гісторыкаў паказваюць, што й беларускі народ меў сваю дзяржаўнасьць «у форме Вялікага Княства Літоўскага».
Наша дасьледваньне мае на мэце з дапамогай невядомых заходнеэўрапейскіх крыніцаў працягнуць гэтую тэму й высьветліць, да якога этнасу належалі колішнія ліцьвіны й што азначала тады Літва як дзяржава.
»
« Яго найвялікшым навуковым адкрыццём і фактычна грамадзянскім вычынам з’яўляецца сцвярджэнне, што неабходна адрозніваць старажытную летапісную Літву ад сучаснай Летувы, што беларусы з’яўляюцца не славянамі, асіміляванымі балцкімі плямёнамі, а аславяненымі балтамі. Ён доказна абверг ідэю дарэвалюцыйных і савецкіх гісторыкаў аб быццам бы меўшай месца заваёве летувісамі беларускіх земляў у ХІІІ стагоддзі, што цалкам супярэчыць сапраўднаму гістарычнаму факту паходжання Вялікага Княства Літоўскага — беларускай дзяржавы, якая праіснавала некалькі стагоддзяў. »

Выснова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Попыт на Беларушчыну, ці як знікла гісторыя беларускага народу?:

« Тэрмін «Літва» можа азначаць усю дзяржаву ВКЛ, быць сынонімам да гістарычнага цэнтру дзяржавы альбо маць на ўвазе балцкі ў этнаграфічным сэнсе. Вялікая праблема для беларусаў заключаецца ў тым, што хто наўмысна, а хто незнарок атаясамлівае гістарычную Літву з сучаснай Lietuvos Respublika. Таму, каб ня блытацца, нашу паўночную суседку будзем зваць Летува, а ейных грамадзянаў — летувісамі. »

Слоўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ужываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кнігі:
    • Ермаловіч М. Па слядах аднаго міфа: 2-е выданьне. — Менск: Навука і тэхніка, 1991. ISBN 5-343-00876-3; 1-е выданьне. — Менск: Навука і тэхніка, 1989. ISBN 5-343-00016-9.
    • Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — 208 с. ISBN 985-08-0249-9.
    • Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862—1918): Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. — Вільня: Наша Будучыня, 1999. — 223 с.
    • Казлоў Л., Цітоў А. Беларусь на сямі рубяжах. — Мінск: Беларусь, 1993. — 71 с.
    • Швед В. Паміж Польшчай і Расіяй: грамадска-палітычная жыццё на землях Беларусі. — Гродна: ГрДУ, 2001. — 416 с: іл. ISBN 985-417-253-8. pdf
    • Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя. — Martin: Neografia, 2003. — 320 с.
    • Распрацоўка стратэгіі развіцця рэгіёну: ад тэорыі да практыкі. Вуч. дапаможнік / У. У. Валетка і інш. — Мн.: ТДА «Раўнадзенства». — 2004. — 153 с ISBN 985-6736-13-7. [pdf
    • Катлярчук, А. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 328 с.
    • Манеты Беларусі (да 1707 г.): даведнік / Д. Гулецкі, А. Грамыка. А. Крываручка. — Мн.: І. П. Логвінаў, 2007. — 216 с.: іл. — ISBN 978-985-6800-34-7.
    • Токць С. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў. Другая палова ХІХ — першая траціна ХХ ст. — Менск: Тэхналёгія, 2007. — 308 с pdf
    • Гісторыя беларускай кнігі. У 2 т. Т. 1. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага / М. Нікалаеў; навук. рэд.: В. Антонаў, А. Мальдзіс. — Мінск : Беларус. Энцыкл. Імя П. Броўкі, 2009. — 424 с.: іл. — ISBN 978-985-11-0481-5.
    • Найдзюк Я., Касяк І. Беларусь учора і сяньня. Папулярны нарыс з гісторыі Беларусі (Навукова-папулярнае выданьне). — Менск, «Навука і тэхніка», 1993.
    • Сэсія незалежнасьці. Артыкулы, матэр’ялы і стэнаграмы Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 года) // Зянон Пазьняк. — Варшава—Нью Ёрк—Вільня: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2011. ISBN 978-9955-578-15-4
    • Ласкоў І. Летапісная літва: сваяцтва і лёс. Ч. 1, Ч. 2. Койданава: «Кальвіна», 2012.; Ласкоў І. Летапісная Літва. Сваяцтва і лёс / Рэд. А. Тарас. — Вільня: Наша будучыня, 2011. — 288 с, іл.