Перайсьці да зьместу

Удзельнік:Brololwi/Увядзенская царква (Ніжні Тагіл)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сярод сьвятыняў храма адметныя:

Увядзенская царква была пабудавана ў сярэдзіне XVІІІ стагодзьдзя на ўзгорку каля Ніжнетагільскага завода. Першапачаткова царква была драўлянай і аднакупальнай. Прыход гэтай царквы складаў пятую частку ад усяго насельніцтва горада.

Пасьля ўзьвядзеньня побач з храмам Увахода-Іерусалімскага сабора царкву перанесьлі на ўсходнюю ўскраіну Ніжнетагільскага пасёлка, дзе яна доўга была шпітальнай і могілкавай царквой. Новы каменны храм быў закладзены біскупам Пермскім і Екацярынбурскім праасьвятым Аркадзем 30 ліпеня 1833 году. У 1836 годзе будаўніцтва новага каменнага будынка па праекце Пецярбурскага архітэктара Е. І. Дзімерта было скончана. Галоўны храм асьвячоны ў гонар Увядзеньня ў храм Прасьвятой Багародзіцы ў 1836 годзе.

У 1859 годзе для храма былі ўзьведзены прыдзелы: паўднёвы ў гонар Раства Багародзіцы й Паўночны ў гонар яе Ўсьпеньня (1861). У 1860 годзе абноўлены іканастас галоўнага альтара, яго асьвячэньне было зьдзейсьнена протаіерэем Алексіем Карпінскім 7 жніўня 1860 году.

Сярод сьвятынь храма характэрныя:

  • Карціна ўваскрэсеньня Хрыста, якая разьмяшчалася на горным месцы ў бакавым альтары; карціны Маці Божай з Адвечным Дзіцяткам. Усе тры карціны напісаны на палатне алейнымі фарбамі мастакамі Фларэнцыі.

Пры Ўвядзенскай парафіі працавалі дзьве царкоўна-прыходзкія школы (жаночая й зьмешаная) і адна школа граматы, Увядзенскае земскае двухкласнае вучылішча.

У лютым 1930 году прэзыдыюм гарсавета Ніжняга Тагіла па дакладзе чальца рады Якаўлева надрукаваў пастанову: «Улічваючы масавыя патрабаваньні працаўнікоў горада аб зачыненьні Ўвахода-Іерусалімскага сабора й Ўвядзенскай царквы, абгрунтаванае на неабходнасці выкарыстання гэтых будынкаў пад навучальныя майстэрні па ўзняцці кваліфікаванай рабочай сілы… патрабаваньне працоўных г. Тагіла аб закрыцьці Ўвахода-Іерусалімскага сабора й Увядзенскай царквы задаволіць».[1]

Будынак Увядзенскай царквы быў зьнесены ў пачатку 1930-х гадоў. Цяпер у будынку знаходзіцца гарадзкі адзьдзел Упраўленьня ФСБ па Сьвярдлоўскай вобласьці.

  • Ф. П. Дабрахотаў «Урал паўночны, сярэдні й паўднёвы», 1917г.
  • «Прыходы й цэрквы Екацярынбурскай епархіі», 1902г.

[[Катэгорыя:Сьвятыні]] [[Катэгорыя:Ніжні Тагіл]] [[Катэгорыя:Царквы]]

  1. ^ Таварыства аматараў царкоўнай гісторыі; Выдавецтва Круціцкага падворка, 2007. С. 123.