Убудаванае праграмнае забесьпячэньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сканэр штрых-кодаў

Убудава́нае прагра́мнае забесьпячэ́ньне — кампутарнае праграмнае забесьпячэньне, прызначанае для кіраваньня машынамі ці прыладамі, вядомымі пад агульнай назвай убудаваныя сыстэмы. Звычайна такія праграмы спэцыялізаваныя пад канкрэтнае апаратнае забесьпячэньне, на якіх выконваецца, і мае абмежаваньні ў часе і памяці[1]. Часам пад убудаваным можа падразумявацца ўшытае праграмнае забесьпячэньне[2].

На этапе стварэньня вытворцы ўбудоўваюць праграмнае забесьпячэньне ў электроніку аўтамабіляў, тэлефонаў, мадэмаў, робатаў, побытавых прыладаў, цацак, электракардыястымулятараў, тэлевізараў і прыставак да іх(en), гадзіньнікаў ды інш[3]. Такое праграмнае забесьпячэньне можа выконваць як толькі найпрасьцейшыя функцыі (кіраваньне асьвятленьнем) да выкананьня складаных задачаў працадзейнасьці маршрутызатараў, самалётаў, ракетаў і сыстэмаў аўтаматызацыі[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Edward A. Lee, «Embedded Software», Advances in Computers (Marvin Victor Zelkowitz, editor) 56, Academic Press, London, 2002.