Перайсьці да зьместу

Тээму Пукі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тээму Пукі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 сакавіка 1990(1990-03-29)[1][2][3] (36 гадоў)
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб ХІК Хэльсынкі
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2008 КооТээПээ[d] 29 (3)
2008—2010 Сэвільля Атлетыка[d] 33 (3)
2009 Сэвільля 1 (0)
2010—2011 ХІК Хэльсынкі 25 (13)
2011—2013 Шальке-04 37 (8)
2013—2015 Сэлтык 26 (7)
2014—2018 Брэнбю 130 (55)
2018—2023 Норыдж Сіці 198 (87)
2023—2025 Мінэсота Юнайтэд[d] 43 (14)
2025—4 ХІК Хэльсынкі 29 (14)
Зборныя
2006—2007 Фінляндыя (да 17)[d] 12 (5)
2007—2011 Фінляндыя (да 21)[d] 23 (7)
2009 Фінляндыя (да 19)[d] 3 (2)
2009—2025 Фінляндыя 133 (43)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 лістапада 2025.

Тээму Пукі (па-фінску: Teemu Pukki; нар. 29 сакавіка 1990 году, Котка, Фінляндыя) — фінскі футбаліст, нападнік клюбу ХІК і нацыянальнай зборнай Фінляндыі.

Пачаў гуляць у футбол у клюбе з роднага гораду «КооТээПээ». У хуткім часе зацікавіў сэлекцыянэраў гішпанскага клюбу «Сэвільля», у фарм-клюбе якога правёў некалькі сэзонаў, але ня здолеў зачапіцца за склад асноўнай каманды. У 2010 годзе вярнуўся на радзіму, дзе гуляў за клюб ХІК.

У 2011 годзе ў рамках Лігі Эўропы ХІК праводзіў матчы супраць нямецкага «Шальке-04», у якіх Тээму здолеў забіць тройчы, але гэта не дапамагло фінскаму клюбу прайсьці далей у групавы раўнд. Добрая гульня гульца ў двух матчах зацікавіла нямецкі клюб і 31 жніўня Пукі падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам з Гельзэнкірхэну[4].

31 жніўня 2013 году перайшоў у склад шатляндзкага «Сэлтыку». Сума трансфэру не была афіцыйна прадстаўлена.

Пукі дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Фінляндыі 4 лютага 2009 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Японіі ў таварыскім матчы[5].

ХІК:

«Сэлтык»:

«Брэнбю»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]