Тэхніка ў масы (1932)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэхніка ў масы
Вокладка часопіса "Тэхніка ў масы" №3-4 1932 год
Тэматыка навукова-тэхнічны часопіс
Краіна Сьцяг Беларускай ССР Польшча
Дата заснаваньня 1932
Дата закрыцьця 1933
Мова Беларуская

«Тэхніка ў масы» — навукова-тэхнічны часопіс ЦСПСБ, Наркамлёгпраму і Галоўдартрансу БССР, упаўнаважаных Наркамцяжпраму і Наркамлесу СССР.

Выдаваўся ў Менску ў друкарні Кіраўніцтва Спраў СНК і Эканомсавету БССР у 1932—1933 гадах на беларускай мове накладам 1500—2000 экз.

У часопісе зьмяшчаліся навукова-тэхнічныя артыкулы арыентаваныя на шырокае кола чытачоў, а таксама артыкулы прысьвечаныя дасягненьням народнай гаспадаркі БССР пачатку 1930-х гадоў.

Адказныя рэдактары ў першым нумары І. Валюкевіч і С. Цыпкін, пачынаючы з № 3 за 1932 г. — І. Мядзьведзеў, С. Цыпкін, у апошнім нумары (№ 11 за люты 1933 г.) — І. Мядзьведзеў.