Перайсьці да зьместу

Тэрэза Штадлёбэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэрэза Штадлёбэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася1 лютага 1993(1993-02-01)[1] (33 гады)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялыжная гоначніца

Тэрэза Штадлёбэр (па-нямецку: Teresa Stadlober; 1 лютага 1993 году) — аўстрыйская лыжніца. Бронзавая мэдалістка зімовых Алімпійскіх гульняў.

У Кубку сьвету Штадлёбэр дэбютавала 1 сьнежня 2013 году, здабыўшы свае першыя пункты ў залік Кубка сьвету. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году ў Сочы ўзяла ўдзел у чатырох гонках, але на подыюм не ўзыходзіла. На першыя подыюмы Кубка сьвету трапіла 6 і 7 студзеня 2018 году, дзе ў масавым старце і гонцы перасьледу ў Валь-дзі-Ф’емэ была трэцяй і другой. У тым ліку дзякуючы такім вынікам па заканчэньні Кубка сьвету трапіла ў дзясятку найлепшых агульнага заліку, фінішаваўшы на восьмым радку. Брала ўдзел у зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году ў Пэкіне ў скіятлёне заваявала бронзавы мэдаль[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]