Тэрытарыяльная камісія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тэрытарыяльная камісія[a] — часовы ўрад, для правядзеньня выбараў у Беларусі. Яны ствараюцца перад выбарамі і распускаюцца пасьля правядзеньня выбараў. Асабовы склад прызначаецца з надзейных людзей, якія будуць выконваць загады выканаўчых камітэтаў.

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выбарчы кодэкс прадугледжвае некалькі відаў тэрытарыяльных камісіяў[1]:

  • па выбарам Прэзыдэнта Беларусі
  • па выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў
  • па выбарам дэпутатаў мясцовага Савета дэпутатаў
  • па правядзеньню галасаваньня аб адкліканьні дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў

Усе камісію падпарадкаваныя ЦВК Беларусі.

Па выбарах Прэзыдэнта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрытарыяльныя камісіі па выбарах Прэзыдэнта складаюцца з[2]:

  • абласныя і Менская гарадзкая
  • раённыя (сельскія), гарадзкія (абласнога падпарадкаваньня, акрамя гарадоў з раённым дзяленьнем), раённыя (гарадзкія)

Ім падпарадкаваныя ўчастковыя камісіі.

Па выбарах дэпутатаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрытарыльныя выбарчыя камісіі ствараюцца для выбараў дэпутатаў:

  • Палаты прадстаўнікоў
  • мясцовых Саветаў дэпутатаў

Для правядзеньня выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ствараюцца наступныя выбарчыя камісіі[3]::

  • тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі:
    • абласныя
    • Менская гарадзкая

Ім падпарадкаваныя акруговыя выбарчыя камісіі (ў Менску іх задачы выконваюць раённыя выбарчыя камісіі), а ім у сваю чаргу — ўчастковыя камісіі.

Для правядзеньня выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў ствараюцца наступныя выбарчыя камісіі:

  • тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі[4]:
    • абласныя
    • Менская гарадзкая
    • раённыя (сельскія)
    • гарадзкая (у гарадах абласнога і раённага падпарадкаваньня)
    • пасялковыя і сельскія

Ім падпарадкаваныя акруговыя выбарчыя камісіі (ў Менску іх задачы выконваюць раённыя выбарчыя камісіі), а ім у сваю чаргу — ўчастковыя камісіі.

Стварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрытарыяльныя камісіі ў Беларусі ствараюцца выканаўчымі камітэтамі зь людзей, якія правераныя і верныя ўладзе.

Прэзыдыюм абласнога Савета дэпутатаў разам з абласным выканкамам ствараюць абласныя і акруговыя камісіі на ўсе галасаваньні.

Прэзыдыюм Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў Менгарвыкакам ствараюць Менскую гарадзкую і раённыя камісіі.

Раённыя (сельскія) ствараюць Прэзыдыюм раённага Савета дэпутатаў і райвыканкам.

Прэзыдыюм гарадзкога Савета дэпутатаў і гарвыканкам ствараюць гарадзкія (абласнога падпарадкаваньня) камісіі.

Пасялковы, сельскі, гарадзкі (раённага падпарадкаваньня), раён у горадзе стварае пасялковы, сельскі гарадзкі выканкам.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Заканадаўства па стане на 2 верасьня 2019 г.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Выбарчы кодэкс, арт. 25
  2. ^ Выбарчы кодэкс, арт. 27
  3. ^ Выбарчы кодэкс, арт. 28
  4. ^ Выбарчы кодэкс, арт. 29