Перайсьці да зьместу

Тэніс на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Спаборніцтвы па тэнісе на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году ладзіліся з 24 ліпеня па 1 жніўня 2021 году ў Арэяке Калізэй. У турніры ўзялі ўдзел 191 спартовец і спартоўка ў пяці дысцыплінах, як то ў адзіночным і парным разрадах сярод мужчынаў і жанчынаў, а таксама ў зьмешаным парным разрадзе. Арганізацыйны камітэт гульняў абраў пакрыцьцё гард, што стала пятым разам, калі такое пакрыцьцё выкарыстоўвалася дзеля тэніснага турніру Алімпійскіх гульняў[1].

Паводле фармату прадугледжваўся турнір з выбываньнем у адзіночным разрадзе сярод мужчынаў і жанчынаў, у якім удзельнічалі 64 гульцы і гульчыхі[2]. У адзіночным разрадзе было шэсьць раўндаў, у парным — пяць раўндаў. У зьмешаным парным разрадзе былі згуляныя чатыры раўнды, у якім бралі ўдзел 16 чалавек. Ва ўсіх парных спаборніцтвах замест трэцяга сэту гуляўся тай-брэйк да першых дзесяці пунктаў[3][4][5].

Дысцыпліна Золата Срэбра Бронза
Мужчыны Сьцяг Нямеччыны Аляксандар Зьвераў Алімпійскі сьцяг Карэн Хачанаў Сьцяг Гішпаніі Паблё Карэньнё Буста
Жанчыны Сьцяг Швайцарыі Бэлінда Бэнчыч Сьцяг Чэхіі Маркета Вондраўсава Сьцяг Украіны Эліна Сьвітоліна
Мужчынскія пары Сьцяг Харватыі Харватыя
Нікала Мэктыч
Матэ Павіч
Сьцяг Харватыі Харватыя
Марын Чыліч
Іван Додыг
Сьцяг Новай Зэляндыі Новая Зэляндыя
Маркус Дэніел
Майкл Вэнус
Жаночыя пары Сьцяг Чэхіі Чэхія
Барбара Крэйчыкава
Катаржына Сінякова
Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя
Бэлінда Бэнчыч
Вікторыя Галубіч
Сьцяг Бразыліі Бразылія
Лаўра Пігосі
Луіза Стэфані
Мікст Алімпійскі сьцяг Алімпійскія атлеты з Расеі
Анастасія Паўлючэнкава
Андрэй Рублёў
Алімпійскі сьцяг Алімпійскія атлеты з Расеі
Алена Весьніна
Аслан Карацаў
Сьцяг Аўстраліі Аўстралія
Эшлі Барці
Джон Пірз

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]