Перайсьці да зьместу

Тэкля Ўрублеўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэкля Ўрублеўская
па-польску: Tekla Wróblewska
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Tekla z Bórzymowskich
Нарадзілася невядома
Памерла каля 1835
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Паэтка, перакладніца, драматургіня
Гады творчасьці канец 18 ст. - 1835
Жанр паэзія, драма
Мова польская
Значныя творы NARYMUND. Wielki xiąże Litewski (1820)

Тэкля Ўрублéўская, па нараджэньні Бужымоўская (па-польску: Tekla z Bórzymowskich Wróblewska; ? — 1835) — беларуская польскамоўная паэтка, драматургіня і перакладніца[1].

Тэкля Ўрублеўская прыйшла на сьвет у 70-я гады XVIII ст. Дакладных зьвестак няма, на думку прафэсара М. Хаўстовіча, дапушчэньне грунтуецца на тым, што І. Быкоўскі, пішучы ў 1806 г. успаміны, гаворыць, што спачатку пазнаёміўся з творамі Т. Бажымоўскай, а пасьля, як яна пайшла замуж, наведаў яе ў Дзісьне[2]. Вядома, што замуж яны выйшла ў 1806 годзе[3].

Жыла ў Дзісьне (сучасны Мёрскі раён). Пісала на польскай мове. Падтрымлівала творчыя кантакты з Ігнацыям Быкоўскім. Перакладала з ангельскай і францускай моваў. Частка твораў засталася ў рукапісах[4].

Дакладнай даты сьмерці пісьменьніцы не ўстаноўлена. Апошні вядомы ўласны “сьлед” Т. Урублеўскай польскія дасьледнікі датуюць 10 жніўня 1835 г.[5].

Паэтка падрыхтавала свой вершаваны зборнік „Zabawki wiejskie” (“Вясковыя забаўкі”) напрыканцы 90х г. XVIII ст. ці самым напачатку ХІХ ст. Віленскія піяры, да якіх яна зьвярнулася ў справе выданьня кніжкі, не адважыліся выдаваць кнігу невядомай аўтаркі, а таму зьвярнуліся да І. Быкоўскага як мясцовага літаратара, што выдаў у 1798−1799 гг. у Вільні больш за дзесятак вершаваных кнігаў (арыгінальных і перакладных)[6].

Пазьней у Вільні выдала трагедыі “Пантэя” (1817), “Мустафа і Зэангір” (1817)[7], апублікавала фрагмэнт з трагедыіНарымунт, вялікі літоўскі князь” (1820)[8], дзе зьвярнулася да сумеснай гісторыі летувісаў і беларусаў.

Кожная з трох выдадзеных Т. Урублеўскай кнігаў мела разьдзел “Ułomki poezyi”, дзе аўтарка зьмяшчала свае вершы, мажліва, напісаныя ў маладыя гады. Асобныя варта назваць: “Do snu”, “Panicz młody”, “Do osobności”, сатыра “Kobiety”, “Do xiężyca”, “Do mojej wiewiorkі” і інш[9].

У 1828 г. выдала ў Полацку зборнік паэтычных твораў Аношкі[10].

• MUSTAFA i Zeangir. Tragedya oryginalna w pięciu aktach przez Teklę z Borzymowskich Wróblewskę z ułomkami poezyi. W Wilnie, w drukarni XX. Missyonarzów P.K.Ś. Kazimierza. Roku 1817.

• NARYMUND. Wielki xiąże Litewski: Tragedya oryginalna w pięciu aktach z ułomkami poezyi przez Teklę z Borzymowskich Wróblewskę. W Wilnie, w drukarni dyecezal. XX. Missynarzów P.K.Ś. Kazіmierza. 1820.

  1. ^ Мальдзіс, А. Тэкля Урублеўская // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 тамах. Мн., 1987. Т. 5. С. 366.
  2. ^ Мікола Хаўстовіч. Паэтка эпохі Асветніцтва. Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта. Выпуск восьмы. Мінск ВТАА “Права і эканоміка” 2007, с. 146.
  3. ^ Мікола Хаўстовіч. Паэтка эпохі Асветніцтва. Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта. Выпуск восьмы. Мінск ВТАА “Права і эканоміка” 2007, с. 146.
  4. ^ Мальдзіс, А. Тэкля Урублеўская // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 тамах. Мн., 1987. Т. 5. С. 366.
  5. ^ Мікола Хаўстовіч. Паэтка эпохі Асветніцтва. Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта. Выпуск восьмы. Мінск ВТАА “Права і эканоміка” 2007, с. 146.
  6. ^ Мікола Хаўстовіч. Паэтка эпохі Асветніцтва. Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта. Выпуск восьмы. Мінск ВТАА “Права і эканоміка” 2007, с. 146.
  7. ^ Mustafa i Zeangir. Tragedya oryginalna w pięciu aktach przez Teklę z Borzymowskich Wróblewskę z ułomkami poezyi. W Wilnie, w drukarni XX. Missyonarzów P.K.Ś. Kazimierza. Roku 1817.
  8. ^ Narymund. Wielki xiąże Litewski: Tragedya oryginalna w pięciu aktach z ułomkami poezyi przez Teklę z Borzymowskich Wróblewskę. W Wilnie, w drukarni dyecezal. XX. Missynarzów P.K.Ś. Kazіmierza. 1820.
  9. ^ Мікола Хаўстовіч. Паэтка эпохі Асветніцтва. Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта. Выпуск восьмы. Мінск ВТАА “Права і эканоміка” 2007, с. 146.
  10. ^ ПАЧЫНАЛЬНІКІ: З гісторыка-літаратурных матэрыялаў ХІХ стагоддзя. Мн., 1977.