Тэбю
Выгляд
| Тэбю | |
| Населены пункт | |
Шматпавярховы дом Стурстуган у Тэбю | |
| Краіна | Швэцыя |
|---|---|
| Лэн | Стакгольм |
| Камуна | Тэбю, Дандэруд, Салянтуна |
| Геаграфія | |
| Плошча | 25,81 км² |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 59°26′ пн. ш. 18°05′ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 61 272 чал. (2010) |
| Сайт | www.taby.se |
| Тэбю на мапе Швэцыі Тэбю | |
Тэ́бю (па-швэдзку: Täby) — былы горад (урбаністычная адзінка) у Швэцыі, прыкладна за 15 км на поўнач ад цэнтру Стакгольма. Большая частка Тэбю ўваходзіла ў склад аднайменнай камуны, а невялічкія яго часткі зьяўляліся часткамі камунаў Дандэруд і Салянтуна — усе ў лэне Стакгольм, у ляндскапе Уплянд. Па стане на 2010 год насельніцтва складала 61 272 чалавекі. З 2015 году Тэбю лічыцца часткай урбаністычнай адзінкі Стакгольму.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыя Тэбю бярэ пачатак у эпоху вікінгаў. На працягу 800 гадоў гэта было невялічкае мястэчка. У 1885 годзе празь яго была пракладзеная чыгунка і мястэчка пачало хутка расьці: ужо ў 1907 годзе яно становіцца прадмесьцем Стакгольму.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Есыка Фолькэр — швэдзкая сьпявачка
- Эрык Прыдз — швэдзкі ды-джэй і прадусар
- Юнас Гардэль — швэдзкі пісьменьнік, комік і артыст