Тэадор Ляцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэадор Ляцкі
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1611[1] або 1616
Род Ляцкія
Бацькі Іван Іванавіч Ляцкі[d]
Багдана з Палубінскіх[d]
Дзеці Ян Альфонс Ляцкі і Кацярына Ляцкая[d]
Дзейнасьць алхімік, палітык
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ляцкі.

Тэадо́р Ля́цкі (? — 1611) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ, альхімік. З роду Ляцкіх, унук (?) Івана. Ротмістар войска Рэчы Паспалітай. Пісар польны літоўскі (16011611). У маладосьці вандраваў па Францыі, Нямеччыне, Італіі, Мальце, Нідэрляндах, займаўся альхіміяй1589 годзе ў Рыме спрабаваў ператварыць медзь у срэбра). Актыўны ўдзельнік вайны з Швэцыяй (Кірхгольмская бітва 1605 году і іншых). Магчыма, яго сястрой была Тэадора (Багдана) Ляцкая, жонка Гальляша Пельгрымоўскага. Меў сына Яна Альфонса Ляцкага.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 284.