Тыяна Бошкавіч
| Тыяна Бошкавіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзілася | 8 сакавіка 1997 (29 гадоў) | |
| Рост | 193 см | |
| Вага | 82 кг | |
| Пазыцыя | бакавая нападніца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Вакыфбанк | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2010—2011 | Герцагавац[d] | |
| 2011—2015 | Візура[d] | |
| 2015—2025 | Эджзаджыбашы | |
| 2025— | Вакыфбанк | |
| Зборныя | ||
| 2014— | Сэрбія | |
Тыяна Бошкавіч (па-сэрбску: Тијана Бошковић/Tijana Bošković; нар. 3 сакавіка 1997 году) — сэрбская валейбалістка, бакавая нападніца турэцкага клюбу «Вакыфбанк» і зборнай Сэрбіі. Срэбраная прызэрка Кубка сьвету, бронзавая прызэрка чэмпіянату Эўропы, двухразовая чэмпіёнка Сэрбіі, уладальніца Кубка і Супэркубка Сэрбіі. Срэбная прызэрка летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году і бронзавая прызэрка летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Нарадзілася ў Босьніі і Герцагавіне. Гуляць у валейбол пачала з раньняга дзяцінства, ужо ў веку дзесяці гадоў пераехала на сталае жыхарства ў горад Білеча і далучылася да моладзевага складу мясцовага валейбольнага клюбу «Герцагавац Білеча». У 2010 годзе прабілася ў асноўны склад каманды і цягам аднаго сэзону выступала ў чэмпіянаце Босьніі і Герцагавіны. Потым пераехала ў Сэрбію, дзе з 2011 па 2015 гады бараніла колеры сэрбскага клюбу «Візура Бялград» зь Бялграду і з часам узяла сэрбскае грамадзянства. Першага сур’ёзнага посьпеху на міжнародным роўні дасягнула ў 2015 годзе, калі далучылася да турэцкага клюбу «Эджзаджыбашы» з Стамбулу. Пасьля дзесяці сэзонаў у «Эджзаджыбашы» стала валейбалісткай клюб «Вакыфбанк», які таксама базуецца ў Стамбуле.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютавала ў асноўным складзе сэрбскай нацыянальнай зборнай у 2014 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Італіі. Тады Сэрбія ўдала пераадолела кваліфікацыю, заняўшы першае месца ў групе, аднак на самым турніры дакрочыла толькі да другога групавога этапу, дзе заняла чацьвертае месца. Апроч гэтага, Бошкавіч здабыла перамогу на юніёрскім чэмпіянаце Эўропы сярод спартовак да 19 гадоў. На гэтым турніры была ўганараваная званьнем найкаштоўнейшай гульчыхі[1][2][3][4].
У 2015 годзе здабыла бронзавы мэдаль на Кубку сьвету ў Японіі, саступіўшы ў паўфінале зборнай Кітаю. Пазьней дадала на свой рахунак бронзавую ўзнагароду, атрыманую на чэмпіянаце Эўропы ў Бэльгіі і Нідэрляндах. На кантынэнтальным першынстве на стадыі паўфіналаў сэрбкі былі спыненыя зборнай Расеі, якой прагулялі зь лікам 1:3, але ў суцяшальным матчы за трэці радок узялі перамогу зь лікам 3:0 над зборнай Турэччыны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Team Roster — Serbia — FIVB Volleyball Women’s World Championship Italy 2014 FIVB Праверана 25 September 2014 г.
- ↑ P2 VOLLEYBALL Match result Праверана 26 September 2014 г.
- ↑ OK-VIZURA.COM: ODBOJKAŠKI KLUB PARTIZAN VIZURA, PRVI TIM Праверана 26 September 2014 г. Архіўная копія ад 2 лістапада 2013 г.
- ↑ Player — Tijana Bošković — FIVB Volleyball Women’s World Championship Italy 2014 FIVB Праверана 26 September 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на Volleybox.
- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Босьніі і Герцагавіне
- Валейбалісткі клюбу «Вакыфбанк» Стамбул
- Валейбалісткі клюбу «Эджзаджыбашы» Стамбул
- Сэрбскія валейбалісткі
- Валейбалісты і валейбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году
- Валейбалісты і валейбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году
- Валейбалісты і валейбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году