Тына Ліўрамэнта
| Тына Ліўрамэнта | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 12 лістапада 2002[1] (23 гады) | |
| Рост | 1,73 м | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Ньюкасл Юнайтэд | |
| Нумар | 2 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2021—2023 | Саўтгэмптан | 30 (1) |
| 2023— | Ньюкасл Юнайтэд | 80 (1) |
| Зборныя | ||
| 2018—2019 | Ангельшчына (да 17)[d] | 10 (0) |
| 2019 | Ангельшчына (да 18)[d] | 3 (0) |
| 2019 | Ангельшчына (да 19)[d] | 2 (0) |
| 2021—2025 | Ангельшчына (да 21)[d] | 14 (0) |
| 2024— | Ангельшчына | 6 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ты́на Ліўрамэ́нта (па-ангельску: Tino Livramento; нар. 12 лістапада 2002 году) — ангельскі футбаліст, абаронца клюбу «Ньюкасл Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхоўваўся ў акадэміі «Чэлсі». У ліпені 2021 году перамовы паміж клюбам і Ліўрамэнта не далі плёну, таму зьявіліся чуткі, што флянгавы абаронца можа пакінуць клюб[2]. Не дасягнуўшы дамоўленасьці з «Чэлсі», футбаліст у жніўні 2021 году падпісаў кантракт з «Саўтгэмптанам», пры гэтым у пагадненьне былі ўлучаныя пункты аб зваротным выкупе і адсотку з наступнага продажу[3]. 14 жніўня 2021 году абаронца дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Эвэртану»[4]. 23 кастрычніка 2021 году ён улучыў свой першы прафэсійны гол у матчы супраць «Бэрнлі», які скончыўся ўнічыю 2:2[5]. У красавіку 2022 году атрымаў цяжкую траўму, якая выбіла яго з футболу крыху больш чым на год.
8 жніўня 2023 году Ліўрамэнта перайшоў у «Ньюкасл Юнайтэд», склаўшы з клюбам пяцігадовы кантракт[6]. Хоць сума афіцыйна не раскрывалася, але паведамлялася, што яна магла скласьці 32 млн фунтаў і 8 млн фунтаў у якасьці бонусаў[7]. Абаронца дэбютаваў за «паўночнікаў» у матчы супраць «Манчэстэр Сіці», але гульня скончылася паразай зь лікам 0:1[8].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]29 жніўня 2024 году Ліўрамэнта ўпершыню атрымаў выклік у склад зборнай Ангельшчыны на матчы Лігі нацыяў УЭФА супраць зборных Ірляндыі і Фінляндыі[9]. 17 лістапада 2024 году ён дэбютаваў за нацыянальную каманду ў пераможным матчы над зборнай Рэспублікі Ірляндыі, які скончыўся зь лікам 5:0[10].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Ньюкасл Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Valentino Livramento // https://fbref.com/en/players/afed6722/
- ↑ Alvarado, Michael (13.07.2021) Concern for Chelsea as promising youngster stalls over signing contract extension. caughtoffside.com.
- ↑ Sheldon, Dan (02.08.2021) Southampton sign Chelsea teenager Tino Livramento on five-year deal. theathletic.com.
- ↑ Everton 3–1 Southampton. Southampton FC (14.08.2021).
- ↑ Mann, Mantej (23.10.2021) Southampton 2–2 Burnley. BBC Sport.
- ↑ Newcastle United sign Valentino Livramento. www.nufc.co.uk (08.08.2023).
- ↑ Tino Livramento: Newcastle sign Southampton defender in £40m deal. BBC Sport (08.08.2023).
- ↑ Bevan, Chris. Man City 1–0 Newcastle: Julian Alvarez goal gives defending champions victory // 19.08.2023 г.
- ↑ Gomes, Livramento and Madueke in England squad. BBC Sport (29.08.2024).
- ↑ England 5–0 Republic of Ireland: Hosts score five in second half to earn Nations League promotion. BBC Sport (17.11.2024).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Ньюкасл Юнайтэд — цяперашні склад |
|---|
|
1 Поўп · 2 Ліўрамэнта · 3 Гол · 4 Ботман · 5 Шэр · 7 Жоэлінтан · 8 Бамба · 9 Віса · 10 Осуля · 11 Барнз · 12 Тшаў · 14 Стэўр · 17 Турэ · 19 Элянга · 21 Горнічак · 23 Мэрфі · 24 Жаўэн · 27 Вольтэмадэ · 28 Ўілак · 29 Джылісьпі · 31 Гарыс · 33 Бэрн · 37 Дэдыч · 41 Рэмзі · 51 Шагар · 67 Майлі · Трэнэр: Яйсьле |