Перайсьці да зьместу

Тына Коста

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тына Коста
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 студзеня 1985(1985-01-09)[1][2][3] (40 гадоў)
Рост 176 см
Вага 70 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2005 Расінг Парыж[d] 28 (3)
2005—2007 По[d] 62 (4)
2007—2008 Сэт[d] 29 (3)
2008—2010 Манпэлье 66 (15)
2010—2013 Валенсія 84 (10)
2013—2015 Спартак Масква 31 (3)
2015—2016 Джэноа 18 (2)
2016—2017 Сан-Лярэнса 8 (0)
2016 Фіярэнтына 7 (0)
2017—2018 Альмэрыя 14 (2)
2019—2020 Атлетыка Насьяналь 11 (1)
2023 Дэпартыва Марон[d] 2 (0)
2023—2024 По[d] 3 (0)
Зборныя
2011—2012 Аргентына 2 (0)

Альбэ́рта Факу́нда Ты́на Ко́ста (па-гішпанску: Alberto Facundo Tino Costa; нар. 9 студзеня 1985 году, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — колішні аргентынскі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Гуляў на пазыцыі апорнага паўабаронцы.

Тына Коста пачаў сваю кар’еру ў Аргентыне, гуляў за мясцовы клюб «Ля Тэрацца». Ва ўзросьце 17 гадоў гулец прыняў вельмі рызыкоўнае рашэньне: пакінуўшы краіну, зьехаў у Гвадэлюпу, дзе гуляў за клюб «Расінг Дэ-Бас-Тэр».

Сваёй добрай гульнёй прыцягнуў увагу парыскага «Расінгу», які гуляў у трэцяй лізе. За сэзон, праведзены ў «Расінгу», Коста зьявіўся на поле ў 28 матчах і забіў 3 галы. У наступным сэзоне ён падпісаў кантракт з клюбам «По». Там у першым сэзоне Тына згуляў 39 матчаў і забіў 4 галы. З «По» Коста перайшоў у «Сэт», дзе стаўся адным зь лідэраў каманды.

Перад пачаткам сэзону 2008—2009 гадоў Коста падпісаў 3-гадовы кантракт з «Манпэлье», клюбам Лігі 2. Дэбютаваў за клюб у першым жа матчы сэзону, згуляўшы ўсе 90 хвілінаў у прайграным матчы супраць «Страсбургу». Свой першы мяч у афіцыйных гульнях за клюб Тына забіў празь некалькі тыдняў у матчы супраць «Рэймса», дзе ягоны клюб быў мецьней зь лікам 4:0. Паводле вынікаў сэзону «Манпэлье» прасунуўся ў Лігу 1.

1 ліпеня 2010 году Коста стаў гульцом «Валенсіі», падпісаўшы з клюбам 4-гадовы кантракт[4]. Сума трансфэру склала 6,5 млн эўра[5]. 14 верасьня 2010 году Тына адкрыў лік сваім галам за «Валенсію», вызначыўшыся ў гасьцявым матчы Лігі чэмпіёнаў супраць турэцкага «Бурсаспору».

5 чэрвеня 2013 году было афіцыйна абвешчана, што Тына Коста падпісаў 4-гадовы кантракт з маскоўскім «Спартаком»[6]. Адзначыўся голам у дэбютным матчы.

На рахунку Тына Косты два таварыскіх матчы за нацыянальную зборную Аргентыны. 1 чэрвеня 2011 году ён ззгуляў 59 хвілінаў супраць зборнай Нігерыі (1:4), а 14 лістапада 2012 году правёў першы тайм супраць зборнай Саудаўскай Арабіі (0:0).

«Расінг» БТ:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]