Перайсьці да зьместу

Тым Кругер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тым Кругер
ням. Tim Kruger
Імя пры нараджэньні Марсэль Бон
Дата нараджэньня 25 студзеня 1981
Месца нараджэньня Дусэльдорф, Нямеччына
Дата сьмерці 1 сакавіка 2025
Месца сьмерці Мальёрка, Гішпанія
Прычына сьмерці domestic accident[d][1]
Грамадзянства Нямеччына
Занятак Прадусар, рэжысэр, порнаактор
Гады дзейнасьці 2006-2025
Жанры парнафільм
IMDb ID 2567559
Сайт timtales.com/model-video…

Тым Кругер (ням. Tim Kruger; сапраўднае імя: Марсэль Бон, ням. Marcel Bonn; 25 студзеня 1981, Дусэльдорф, Нямеччына – 1 сакавіка 2025, Мальёрка, Гішпанія) — нямецкі порнаактор, прадусар і рэжысэр. Адзін з заснавальнікаў старонкі TimTales.

Тым Кругер нарадзіўся пад імем Марсэль Бон 25 студзеня 1981 году ў Дусэльдорфе, Нямеччына. Навучаўся па спэцыяльнасьці "бізнэс-адміністраваньне".

Т. Кругер працаваў у порнакраме ў Бэрліне, дзе ў яго ўзьнікла цікавасьць да здымак у фільмах для дарослых. Ён адправіў электронныя лісты і фатаграфіі ў студыі, і пасьля зь ім зьвязваліся і прапанавалі ролі[2].

У 2006 годзе Кругер пачаў сваю кар'еру ў індустрыі фільмаў для дарослых.

У 2009 годзе стаў адным з заснавальнікаў сайту TimTales, дзе да самай сьмерці здымаўся і ствараў фільмы ў жанры гей-парнаграфіі[3].

Кругер доўгі час быў ў стасунках з партнэрам Гробсам Гераэтам, які дапамагаў яму ў стварэньні і мантажы відэа. Ён апісваў сябе як больш стрыманага ў асабістым жыцьці ў параўнаньні з тым, як ён выглядае на экране.

Кругер памёр 1 сакавіка 2025 году ва ўзросьце 44 гадоў у выніку няшчаснага выпадку ў сябе дома[4].

  1. https://tetu.com/2025/03/03/mort-tim-kruger-acteur-actif-timtales-star-porno-gay/ — 2025.
  2. Dewitt, An Interview With Tim Kruger: Chatting With The Sexiest Man Of The Momen, manhuntdaily, April 3, 2015, https://www.manhuntdaily.com/an-interview-with-tim-kruger-chatting-with-the-sexiest-man-of-the-moment/
  3. JC Adams, Performer Tim Kruger Revamps Web Identity, XBIZ Media, Apr 23, 2009, https://www.xbiz.com/news/107460/performer-tim-kruger-revamps-web-identity
  4. Bernardo Sim, Tim Kruger, gay adult film star and TimTales founder, dies, Out Magazine, Mar 01, 2025, https://www.out.com/news/tim-kruger-dead#rebelltitem1