Перайсьці да зьместу

Тыман Гаўган

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тыман Гаўган
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся27 сьнежня 1996(1996-12-27)[1][2] (29 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыягарналыжнік

Ты́ман Га́ўган (па-нарвэску: Timon Haugan; 27 сьнежня 1996 году) — нарвэскі гарналыжнік, які спэцыялізуецца на слаламе. Бронзавы прызэр зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году. Мэдаліст чэмпіянатаў сьвету і пераможца этапаў Кубка сьвету.

22 сьнежня 2017 году Гаўган дэбютаваў на этапе Кубка сьвету ў слаламе ў Мадонна-дзі-Кампільлё, адразу ж здабыўшы пункты, бо заняў 24-ы радок. 10 сакавіка 2018 году спартовец упершыню выйграў гонку Кубка Эўропы. У сэзоне Кубка Эўропы 2018—2019 гадоў нарвэжац быў трэцім у агульным заліку. Першы посьпех у Кубку сьвету надышлі 8 лютага 2020 году, калі гарналыжнік узьняўся на подыюм у слаламе ў Шамані, стаўшы другім.

На зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году ў Пэкіне нарвэжац ня браў удзелу ў індывідуальных спаборніцтвах, але стаў уладальнікам бронзавага мэдаля ў складзе зборнай у камандных спусках. У 2023 годзе на чэмпіянаце сьвету здабыў срэбны мэдаль у камандным турніры, а таксама бронзавы мэдаль у паралельным гіганцкім слаламе. Адразу па сусьветным першынстве на этапе Кубка сьвету ў ЗША ён быў другім. Першую перамогу на этапе слаламу у Кубку сьвету атрымаў 17 сакавіка 2024 году ў Заальбах-Гінтэрглеме[3][4][5]. У тым сэзоне нарвэжац трапіў у першую дзясятку агульнага заліку Кубка сьвету. У наступным сэзоне на этапе італьянскай Альта-Бадыі ён зноў стаў пераможцам этапу Кубка сьвету ў слаламе. 29 студзеня 2025 году напярэдадні чэмпіянату сьвету ў Заальбаху, яшчэ раз быў найлепшым у слале на этапе Кубка сьвету ў Шлядмінгу. Да заканчэньня году яшчэ раз быў наймацнейшым у слаламе на этапе ў ЗША. 14 сьнежня 2025 году ў Валь-д’Ізэр у пяты раз у кар’еры перамог на этапе Кубка сьвету ў слаламе.

  1. ↑ https://www.fis-ski.com/DB/general/athlete-biography.html?sectorcode=AL&competitorid=174450
  2. ↑ https://www.teamnor.no/profiler/alpint/timon-haugan/
  3. ↑ Haugan takes Norway’s first men’s win of the season in final slalom (анг.). Reuters (2024-03-17). Праверана 2026-01-09 г.
  4. ↑ Norweg z pierwszym wygranym slalomem w karierze (пол.). TVP Sport (2024-03-17). Праверана 2026-01-09 г.
  5. ↑ Haugan Wins Val d’Isère Slalom as Norway Dominates Top Six (анг.). Ski Racing (2025-12-14). Праверана 2026-01-09 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]