Тыджані Рээйндэрс
| Тыджані Рээйндэрс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 29 ліпеня 1998[1] (28 гадоў) | |
| Рост | 1,85 м | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Аль-Кадысія | |
| Нумар | 14 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017 | Зволе | 1 (0) |
| 2018—2023 | АЗ Алькмаар | 96 (9) |
| 2020 | → РКК Ваальвэйк | 8 (0) |
| 2023—2025 | Мілян | 73 (13) |
| 2025—2026 | Манчэстэр Сіці | 28 (5) |
| 2026— | Аль-Кадысія | 0 (0) |
| Зборныя | ||
| 2018—2019 | Нідэрлянды (да 20)[d] | 15 (0) |
| 2023— | Нідэрлянды | 35 (7) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Тыджа́ні Рэ́эйндэрс (па-нідэрляндзку: Tijjani Reijnders; нар. 29 ліпеня 1998 году) — нідэрляндзкі футбаліст, паўабаронца саудаўскага клюбу «Аль-Кадысія» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рээйндэрс ёсьць выхаванцам футбольных клюбаў «Зволе» і «Твэнтэ». У 2017 годзе далучыўся да клюбу АЗ, у якім пачаў прафэсійную кар’еру. У 2020 годзе ад студзеня да чэрвеня быў запазычаны клюбам «Ваальвэйк», каб займець больш гульнёвага часу. Па вяртаньні з арэнды хутка замацаваўся ў асноўным складзе алькмаарскага клюбу. 19 ліпеня 2023 году Рээйндэрс далучыўся да італьянскага клюбу «Мілян», склаўшы пяцігадовы кантракт да чэрвеня 2028 году[3]. 21 жніўня ўпершыню выйшаў у стартавым складзе «расанэры» ў афіцыйным матчы Сэрыі A супраць «Балёньні»[4]. А 11 лістапада ў матчы Сэрыі A супраць «Леччэ» адзначыўся дэбютным голам у Італіі. Футбаліст быў улучаны ў сымбалічную зборную Сэрыі A сэзону 2024—2025 гадоў і быў прызнаны найлепшым паўабаронцам Сэрыі A таго ж сэзону[5]. Такія дасягеньні прыцягнулі ўвагу да выканаўцы, у выніку чаго 11 чэрвеня 2025 году ангельскі клюб «Манчэстэр Сіці» абвесьціў пра падпісаньне з футбалістам пяцігадовай дамовы, якая, паводле паведамленьняў, каштавала манчэстэрцам 46,5 млн фунтаў стэрлінгаў[6][7]. 16 жніўня нідэрляндзец дэбютаваў у Прэм’ер-лізе у гасьцявым матчы супраць «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз», стаўшы аўатарам другога голу ў матчы і выніковай перадачы на Эрлінга Голяна пры трэцім голе[8]. 19 жніўня 2026 году футбаліст далучыўся да саудаўскага клюбу «Аль-Кадысія», падпісаўшы чатырохгадовую дамову. Паводле паведамленьняў гэта каштавала арабскаму клюбу 52 млн фунтаў стэрлінгаў[9][10].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да першага выкліку ў нацыянальную зборную Нідэрляндаў у чэрвені 2023 году на фінальную стадыю Лігі нацыяў УЭФА Рээйндэрс таксама меў права выступаць у складзе зборнай Інданэзіі праз паходжаньне сваёй маці, але абраў эўрапейскую зборную[11][12]. 7 верасьня 2023 году футбаліст упершыню апрануў кашулю каманды, зьявіўшыся на замену ў матчы супраць зборнай Грэцыі ў кваліфікацыйным турніры да чэмпіянату Эўропы 2024 году[13].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Мілян»:
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2025
«Манчэстэр Сіці»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2026
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2026
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Tijjani Reijnders // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Tijjani Reijnders - Spelersprofiel 24/25
- ↑ Official Statement: Tijjani Reijnders. AC Milan (19.07.2023).
- ↑ Bologna 0–2 AC Milan (Aug 21, 2023). ESPN (21.08.2023).
- ↑ Arts, Electronic (16.05.2025) Serie A Enilive Team of the Season (TOTS) — EA SPORTS FC™ Ultimate Team. Electronic Arts Inc..
- ↑ City sign Netherlands midfielder Reijnders. Manchester City F.C. (11.06.2025).
- ↑ Coates, Charlotte. Man City confirm £46.5m signing of Reijnders // BBC Sport, 11.06.2025 г.
- ↑ Hafez, Shamoon. Wolves 0–4 Man City: Reijnders and Haaland shine as Man City thrash Wolves // 16.08.2025 г.
- ↑ Tijjani Reijnders joins the Knights. Al Qadsiah FC (19.08.2026). Праверана 19.08.2026 г.
- ↑ Reijnders leaves Man City for Al-Qadsiah in £52m deal. BBC Sport (19.08.2026). Праверана 19.08.2026 г.
- ↑ Oranjeselectie voor de UEFA Nations League Finals // 29.05.2023 г.
- ↑ Arifin, Asad (01.11.2024) Tijjani Reijnders yang sangat bangga punya darah Indonesia.. bola.net.
- ↑ Reijnders debuts with the Netherlands, victory for Kjær. A.C. Milan (07.09.2023).