Перайсьці да зьместу

Турнэ чатырох трамплінаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Турнэ чатырох трамплінаў
Выява лягатыпу
Тып спартовы турнір[d], спартовае спаборніцтва[d] і пэрыядычная спартовая падзея[d]
Краіна
Мясьціна
Арэна Шатэнбэргшанцэ[d]
Гады правядзеньня 14 сьнежня 1952—
Пачатак 1952
Арганізатары Міжнародная фэдэрацыя лыжнага спорту
vierschanzentournee.com (ням.)

Турнэ́ чатыро́х трамплі́наў (па-нямецку: Vierschanzentournee) — спартовы турнір па скачках на лыжах з трампліну, якія складаюцца з чатырох этапаў Кубка сьвету і ладзяцца ў Нямеччыне і Аўстрыі штогод з 1953 году. За рэдкім выняткам, яны спаборніцтвы арганізуюцца на трамплінах у Обэрстдорфе, Гарміш-Партэнкірхэне, Інсбруку і Бішафсгофэне ў памянёным парадку. Таксама турнір вядомы як Нямецка-аўстрыйскі тыдзень скачкоў з трампліну (ням. Deutsch-Österreichische Skisprung-Woche).

Чэмпіёнам турніру робіцца той, хто набірае найбольшую колькасьць пунктаў у чатырох дысцыплінах. Аднак, у адрозьненьне ад рэйтынгу Кубка сьвету, для вызначэньня пераможцы выкарыстоўваюцца фактычныя пункты, набраныя падчас спаборніцтваў. У сэзоне 2005—2006 гадоў Янэ Аханэн і Якуб Янда падзялілі агульную перамогу, фінішаваўшы з аднолькавай колькасьцю балаў пасьля чатырох спаборніцтваў. У сэзоне 2001—2002 гадоў, які быў юбілейным 50-м, Свэн Ганнавальд стаў першым, хто дасягнуў гранд-слэма па скачках з трампліну, узяўшы перамогі на кожным з чатырох трамплінаў[1]. У сэзоне 2017—2018 гадоў другім такім лыжнікам стаў паляк Каміль Стох.

Чатыры індывідуальныя дысцыпліны ёсьць часткай Кубка сьвету, то бок спартоўцам налічваюцца пункты за фінал гэтак жа, як і за ўсе астатнія старты Кубка сьвету.

  1. ↑ From Grand Slam to burn-out (анг.). FIS (2024-06-12). Праверана 2025-12-18 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]