Тупаевыя
Выгляд
(Перанакіравана з «Тупайі»)
| Тупаевыя | |
Звычайная тупайя | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Сысуны |
| Атрад | Scandentia |
| Сямейства | Тупаевыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Tupaiidae Gray, 1825 | |
Тупаевыя (Tupaiidae) — сямейства сысуноў, традыцыйна адносіліся да паўмалпаў.
Вядомы з алігацэну Азіі (каля 30 млн. г. назад). Сямейства ўключае 3 роды і 22 віды[1]. Пашыраны ў трапічных дажджавых і горных лясах Паўднёва-Ўсходняй Азіі, астравах Малайскага архіпэляга. Жывуць у падлеску і на ніжніх галінах дрэў.
Даўжыня цела да 25 см, хваста да 22 см, маса да 360 г. Канечнасьці кароткія, пярэднія даўжэйшыя за заднія; пяціпальцыя, з кіпцюрамі. Футра густое, мяккае, бурае або карычневае з рознымі адценьнямі. Кормяцца расьлінамі, вусякамі. Нараджаюдь да 4 дзіцянят.
Сыстэматыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- сямейства тупаевыя (Tupaiidae)
- род Anathana (1 від)
- род Dendrogale (2 віды)
- род Tupaia (19 відаў)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Explore Current Mammalian Taxonomy (анг.) Праверана 14.06.2021 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Самусенка Э. Тупаевыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — ISBN 985-11-0263-6