Тунэль Хэльсынкі — Талін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каардынаты: 59°48′22″ пн. ш. 24°49′05″ у. д. / 59.80611° пн. ш. 24.81806° у. д. / 59.80611; 24.81806

Тунэль між Хэльсынкамі і Талінам стане працягам Балтыйскай чыгункі.

Тунэль Хэльсынкі — Талін — праект падводнага тунэлю, які б злучыў сталіцы Фінляндыі і Эстоніі па дне Фінскае затокі[1].

Паводле папярэдніх высноваў, працягласьць тунэлю ў залежнасьці ад выбару трасы складзе ня меней 60—80 км, зь якіх 50—70 км пройдуць пад вадой, што зробіць яго найдаўжэйшым падводным тунэлем у сьвеце. На думку аўтараў праекту, для абслугоўваньня танэлю спатрэбіцца будаўніцтва штучнае выспы плошчаю 6 га, на якім неабходна будзе разьмясьціць ветрагенэратары дзеля электразабесьпячэньня танэлю. Арыентыроўны тэрмін будаўніцтва — 10—15 гадоў.

Пачатковы кошт праекту вар’юецца ад аднаго більёну эўра (калі будаваць толькі грузавы тунэль) да некалькіх більёнаў (калі будзе вырашана будаваць пасажырскі тунэль). У выніку будзе значна павышаная як эканамічная інтэграцыя двух местаў, так і пасажыра- і таваразварот між паўднёвай Фінляндыяй і балтыйскімі дзяржавамі. Акрамя таго, злучэньне тунэлю з Балтыйскай чыгункай, што ўжо знаходзіцца ў стадыі будаўніцтва, зьвяжа чыгуначнымі шляхамі Фінляндыю з астатняй Эўропай. У геапалітычным сэнсе гэта дасьць магчымасьць вандраваць па ўсім Эўрапейскім зьвязе безь неабходнасьці перасячэньня мяжы з Расеяй ці змушанага выкарыстаньня паветранага або воднага транспарту.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Mike Collier in cooperation with BNS. (Apr 03, 2008) Helsinki mayor still believes in Tallinn tunnel(анг.). The Baltic Times. Праверана 22 кастрычніка 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]