Тункінскі нацыянальны парк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тункі́нскі нацыяна́льны парк (па-расейску: Тункинский национальный парк) — нацыянальны парк у Буратыі, створаны 27 траўня 1991 году ў мэтах аховы і арганізацыі рэкрэацыйнага выкарыстаньня малапарушаных і разнастайных экасыстэмаў Тункінскай катлавіны ад стэпаў да горных тундраў[1]. На тэрыторыі парку знаходзіцца найвышэйшая вяршыня Саянскіх горМунку-Сардык[2]. Нацыянальны парк знаходзіцца ў падпарадкаваньні Міністэрства прыродных рэсурсаў і экалёгіі Расеі.

Жывёльнаму сьвету парку характэрныя насельнікі тайгі, стэпаў, скалістых горных вяршыняў. Асноўны дамінант — чырвона-шэрая палёўка, сярэдняя буразубка і чырвоная палёўка. Сярод капытных пераважаюць кабарга і марал, сярод драпежнікаў — гарнастай і собаль. Сярод земнаводных у парку прадстаўлены звычайная сыбірская жаба, зрэдку сустракаюцца вострамордая жаба, чатырохпальцы трытон і мангольская жаба.

На тэрыторыі парку прадугледжана магчымасьць наведваньня вялікай колькасьці людзей для знаёмства з прыроднымі і культурна-гістарычнымі славутасьцямі, для адпачынку на шматлікіх мінэральных крыніцах. На тэрыторыі парку разьвіты спартовы турызм розных ступеняў складанасьці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тункінскі нацыянальны парксховішча мультымэдыйных матэрыялаў