Тулэ (авіябаза)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Панарамны здымак авіябазы Тулэ

Тулэ (авіябаза) (або Пітуфік па-ангельску: Thule Air Base, Pituffik Airport, IATA: THU, ICAO: BGTL) — самая паўночная авіябаза ЗША, разьмешчаная на поўначы Грэнляндыі (за 1118 км ад Палярнага кола і на 1524 км ад Паўночнага полюса). Знаходзіцца на тэрыторыі камуны Каасуітсуп, аднак не ўваходзіць у яе склад, а належыць да ня ўключаных тэрыторый Грэнляндыі.

На тэрыторыі базы раней былі эскімоскія паселішчы Уумманнак (па-грэнлядзку: Uummannaq; па-ангельску: Dundas; па-дацку: Thule) і Пітуфік, насельніцтва якіх перасялілі ў места Каанаак да 1953 року з-за будаўніцтва базы. Па стане на студзень 2009 року пастаяннае насельніцтва авіябазы складае 166 чалавек[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Тулэ (авіябаза)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў