Туканы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тукан

Туканы (Ramphastidae) — сямейства даволі буйных птушак з несувымерна вялікай, сьціснутай з бакоў, яркаафарбаванай дзюбай. Самыя буйныя прадстаўнікі атрада дзятлападобных. Налічваюць 36 відаў.

Туканы засяляюць раўнінныя і горныя (да 3000 м) трапічныя лясы Амэрыкі ад Паўднёвай Мэксыкі да Паўночнай Аргентыны. Гняздуюць ў натуральных або выдзяўбаных дзятламі дуплах.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Туканысховішча мультымэдыйных матэрыялаў