Трыхоніс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Трыхоніс (па-грэцку: Λίμην Τριχωνίς), або Трыханіда (па-грэцку: Λίμνη Τριχωνίδα) — найбуйнейшае возера Грэцыі. Знаходзіцца ў Этоліі і Акарнаніі. Плошча паверхні 98,6 квадратных кілямэтраў, максымальная даўжыня 19 км, максымальная глыбіня 58 м. Па берагах возера растуць лясы з таполяў і алеандраў. У возеры і каля яго назіраецца вялікая біялягічная разнастайнасьць: больш за 200 відаў птушак, 50 зь якіх лічацца рэдкімі. У возеры жыве рэдкая рыба — Νανογωβιός, якая водзіцца толькі тут. Гэта дробная рыба, якая мае даўжыню каля пяці сантымэтраў, і водзіцца паблізу пляжу. Вакол возера маюцца невялікія паселішчы. Адным зь іх зьяўляецца вёска Піргас, вядомая сваімі курортамі і апэльсінамі.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]