Трытоны
Выгляд
| Трытоны | |
Шэра-плямісты трытон Triturus carnifex | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Земнаводныя |
| Атрад | Хвастатыя земнаводныя |
| Сямейства | Сапраўдныя салямандры |
| Род | Трытоны |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Triturus | |
Трытоны, уколы (Tritonus) — род хвастатых земнаводных сямейства сапраўдных салямандраў.
Пашыраны ў Эўразіі. Жывуць у вадаёмах (у пэрыяд размнажэньня) і на сушы ў вільготных (часта поймавых) мясьцінах, у лісьцевых і мяшаных лясах, хмызьняках. Кормяцца дробнымі воднымі і сухапутнымі бесхрыбетнымі.
Вядома 10 відаў. На Беларусі 2 віды: трытон звычайны, ці малы і трытон грабеньчаты.
Даўжыня цела да 18 см, хваста — блізкая да даўжыні цела. Хвост сплюшчаны з бакоў, зьверху і зьнізу мае скурыстую аблямоўку. Павекі развітыя. Зубы на абедзьвюх сківіцах, паднябенныя зубы разьмешчаны радамі.
Разьвіцьцё з ператварэньнем. Пры неспрыяльных умовах мэтамарфозу часам назіраецца нэатэнія.
Лябараторныя жывёлы.
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |