Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Чарнаўчыцы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Троіцкі касьцёл (Чарнаўчыцы)»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай і абарончай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Траецкі касьцёл
Траецкі касьцёл
Краіна Беларусь
Вёска Чарнаўчыцы
Каардынаты 52°13′04.32″ пн. ш. 23°44′28.4″ у. д. / 52.2178667° пн. ш. 23.741222° у. д. / 52.2178667; 23.741222Каардынаты: 52°13′04.32″ пн. ш. 23°44′28.4″ у. д. / 52.2178667° пн. ш. 23.741222° у. д. / 52.2178667; 23.741222
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль готыка
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Commons-logo.svg Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры XVI ст. у Чарнаўчыцах. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на Берасьцейскай вуліцы. Твор архітэктуры з элемэнтамі готыкі і рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Утварае адзіны ансамбль з 3-яруснай званіцай, якая стаіць на паўночны захад ад касьцёла.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы драўляны касьцёл у Чарнаўчыцах збудавалі з фундацыі Ільлінічаў у 1471 годзе. Будаваньне мураванага касьцёла вялося ў 1585—1595 гадох з фундацыі Мікалая Радзівіла «Сіроткі» (даваў фундушы ў 1585 і 1587 гадох). У 1600 годзе пры касьцёле ўзьвялі мураваны шпіталь, у якім пазьней разьмясьцілася плябанія.

У XVII ст. да касьцёла прыбудавалі закрысьцію, рызьніцу і вежу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795) касьцёл працягваў дзейнічаць.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1867 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёла пад царкву Маскоўскага патрыярхату.

Наноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арнат

У 1918 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл каталікам.

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады адабралі ў касьцёла плябанію, дзе сьпярша месьціўся шпіталь, пазьней — музычная школа.

У 1998 годзе плябанію вярнулі каталікам.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Гэта 1-нэфававая базыліка з рудымэнтальным трансэптам і паўкруглай разьвітой апсыдай, да якіх далучаюцца квадратныя ў пляне больш нізкія прыбудовы з 1-схільнымі дахамі, што стварае паступовае насычэньне аб'ёмаў і надае кампазыцыі мастацкую выразнасьць. З паўднёвага боку да апсыды прылягае круглая ў пляне вежа з самастойным шатровым дахам і вітымі ўсходамі ўсярэдзіне. Да галоўнага фасада далучаецца бабінец. Асноўны аб'ём і апсыду накрывае высокі 2-схільны дах з трыкутнымі шчытамі на тарцах[1]. Шчыт на галоўным фасадзе аздабляецца роўнымі прастакутнымі і круглымі нішамі, тонкімі карнізамі, вэртыкальнымі цягамі. Атынкаваныя масіўныя сьцены (таўшчыня 1,3 м) бакавых фасадаў умацоўваюцца контрфорсамі, праразаюцца вузкімі паўцыркульнымі вокнамі і завяршаюцца прафіляванымі карнізамі[2].

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі на распалубках, дэкараванымі ляпнымі нэрвюрамі прыгожага геамэтрычнага малюнка. Сьцены, узведзеныя ў тэхніцы гатычнай муроўкі з цэглы на вапнава-пясковая рашчыне, падзяляюцца пілястрамі. Інтэр'ер упрыгожваюць тры барокавыя драўляныя скульптуры. У рызьніцы захоўваецца арнат, аблямаваны слуцкім поясам[3].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лапцэвіч Л., Чантурыя У., Кушнярэвіч А. Чарнаўчыцкі Троіцкі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 481.
  2. ^ ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 738.
  3. ^ Лапцэвіч Л., Чантурыя У., Кушнярэвіч А. Чарнаўчыцкі Троіцкі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 482.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Чарнаўчыцы)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў