Трон (фільм)
| Трон | |
| па-ангельску: Tron | |
| Жанр | баявік[1][2][3], навукова-фантастычны фільм[1][2][3], прыгодніцкі фільм і кібэрпанк |
|---|---|
| Рэжысэр | |
| Сцэнарыст | |
| Прадусар | |
| У ролях | |
| Кампазытар | |
| Мантаж | Джэф Гурсан[d] |
| Вытворчасьць | The Walt Disney Company |
| Распаўсюд | Walt Disney Studios Motion Pictures[d], Netflix і Дыснэй+[d] |
| Дата выхаду | 9 ліпеня 1982, 9 сьнежня 1982[6] і 1982 |
| Працягласьць | 96 хвіліна |
| Краіна | |
| Мова | ангельская |
| Бюджэт | 17 000 000 $ |
| Прыбытак | 33 000 000 $[7] і 50 000 000 $ |
| Старонка на IMDb | |
| Афіцыйны сайт | |
«Трон» (па-ангельску: Tron)— амэрыканскі навукова-фантастычны кінафільм 1982 году, зьняты на студыі «Ўолта Дыснэя» рэжысэрам Стывэнам Лісбэргерам. Галоўныя вобразы выканалі Джэф Брыджэс, Дэйвід Ўорнэр, Брус Бакслайтнэр і Сындзі Морган. У 2010 годзе выйшаў сыквэл «Трон, або спадчына».
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кевін Флін (Джэф Брыджэс) — малады і адораны праграміст, які працуе на мегакарпарацыю ЭНКОМ. Хлопец стварае новыя кампутарныя гульні, аднак новы супрацоўнік Эд Дылінджэр нахабна прысвойвае аўтарства і атрымлівае належныя Кевіну ганарары і кар’ерны рост, а Фліна звальняюць. Тады Флін вырашае знайсьці адзін файл, які дакажа, што Дылінджэр абрабаваў яго.
У адзін цудоўны дзень Дылінджэр пазбаўляе ўсіх праграмістаў зь сёмым узроўнем аўтарызацыі (у тым ліку і Кевіна) доступу да праграмы «Пан нагляду» — штучнага інтэлекта, які правіць сеткай кампутараў карпарацыі. Два супрацоўнікі вырашаюць узламаць сыстэму, і ў гэтым ім дапамагае Кевін Флін. Тут адбываецца неверагоднае: Флін аказваецца «алічбаваным» і трапляе ўнутр кампутара, што было падстроена праграмаю «Пан нагляду». Там яго чакае зусім іншы сьвет. Аказваецца, кампутарныя праграмы жывуць у таталітарным грамадзтве, а «Пан нагляду» — жорсткі кіраўнік. Звычайныя праграмы ўтрымліваюцца ў своеасаблівых «канцлягерах» і часта ўдзельнічаюць у жорсткіх баях. У гэтым сьвеце свая вера — праграмы вераць у тое, што ў іх ёсьць вышэйшыя істоты-заступнікі, нейкія «карыстальнікі». Калі Флін трапляе ў віртуальны сьвет, няшчасныя праграмы прымаюць яго за свайго Збавіцеля. Герой павінен прайсьці сэрыю баёў і знайсьці супэрпраграму Трон, з дапамогай якой можна перамагчы злога дыктатара.
Стварэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спэцэфэкты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Трон» — першы ў гісторыі кінэматографа фільм, у якім шырока выкарыстоўвалася кампутарная графіка. У асноўным кампутар выкарыстоўваўся для стварэньня фонавых элемэнтаў і матацыклаў, а таксама многіх іншых спэцэфэктаў. У фільме зьмяшчаецца каля 20 хвілін чыстай графікі, дзе жывыя героі сумешчаныя з намаляванымі. Аднак некаторыя спэцэфэкты ўсё ж ствараліся па-старому — мэтадам ротаскапіяваньня і ручной размалёўкі кожнага кадра (дзеяньне «ўнутры кампутара» здымалася на чорна-белую стужку). Акрамя таго, упершыню ў гісторыі кінэматографа ў мастацкім фільме была прадэманстраваная кампутарная анімацыя асобы, хоць і ў значнай ступені спрошчаная.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в http://www.imdb.com/title/tt0084827/
- ^ а б в г д е ё http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=3996.html
- ^ а б http://www.filmaffinity.com/en/film488334.html
- ^ а б в г http://stopklatka.pl/film/tron
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м http://www.imdb.com/title/tt0084827/fullcredits
- ^ https://www.zweitausendeins.de/filmlexikon/?sucheNach=titel&wert=37798
- ^ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- Фільмы 1982 году
- Фільмы ЗША
- Фільмы ЗША 1982 году
- 1982 год у кампутарнай тэхніцы
- Фільмы пра відэагульні
- Фільмы пра кампутары
- Фільмы пра віртуальную рэальнасьць
- Трон (сэрыя фільмаў)
- Фільмы Walt Disney Pictures
- Навукова-фантастычныя фільмы
- Навукова-фантастычныя фільмы ЗША
- Навукова-фантастычныя фільмы 1982 году
- Прыгодніцкія фільмы
- Прыгодніцкія фільмы ЗША
- Прыгодніцкія фільмы 1982 году
- Кібэрпанкавыя фільмы
- Дзіцячыя фільмы
- Дзіцячыя фільмы ЗША
- Дзіцячыя фільмы 1982 году