Трнаўскі аўтамабільны завод

Трна́ўскі аўтамабі́льны заво́д (па-славацку: Trnavské automobilové závody, скарочана TAZ) — аўтамабілебудаўнічая кампанія ў Трнаве (Славаччына), якая дзейнічала ў 1968—1999 роках.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтамабільны завод у чэскім месьце Вэрхлабі створаны ў 1968 року на магутнасьцях сталёвапракатнага заводу, збудаванага яшчэ да Першай сусьветнай вайны. Да выпуску аўтамабіляў TAZ займаўся прадукцыяй аўтазапчастак і бытавое тэхнікі.
Празь пяць гадоў частка магутнасьцяў была пераведзеная ў Трнаву, а да 1981 вытворчасьць перанесеная туды цалкам. TAZ уваходзіў у структуру Škoda-Factories. Пачаткова меў брэнд Škoda, пазьней Škoda TAZ, і толькі з 1993 року — TAZ.
Кампанія выпускала легкавыя аўтамабілі Tatra Agro, грузавыя Škoda 1203, восі для грузавікоў V3S, аўтазапчасткі.
У 1999 року фірма спыніла існаваньне праз праблемы са збытам маральна састарэлых для таго часу аўтамабіляў. Пасьля гэтага правы на вытворчасьць мікрааўтобусу TAZ 1500 набыла чэская кампанія Ocelot Auto.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Трнаўскі аўтамабільны завод — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ocelot Auto (чэс.)
![]() | На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |