Траўнік (птушка)
| Траўнік | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Птушкі |
| Атрад | Сеўцападобныя |
| Сямейства | Бакасавыя |
| Род | Уліты |
| Від | Траўнік |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Tringa totanus | |

Траўнік, Чырвананожка, Кулік-случок (Tringa totanus), народная назва Бакас — птушка роду ўлітаў сямейства бакасавых атраду сеўцападобных.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дарослы траўнік дасягае велічыні да 30 см, крыху драбнейшы за свайго блізкага родзіча вялікага ўліта (Tringa nebularia). Размах крылаў складае да 65 см, а важыць да 170 грамаў. Аранжавая дзюба сярэдняй велічыні, на кончыку чорная. Чырвона-аранжавымі зьяўляюцца й доўгія лапкі, што дало траўніку другую назву «чырвананожка».
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Траўнік сустракаецца па ўсёй Эўропе й жыве ля ўзьбярэжжаў мораў і ля берагоў дробных вадаёмаў, у тым ліку на балотах і заліўных лугах. Узімку траўнікі часьцяком мігруюць у больш цёплыя паўднёвыя або прыбярэжныя рэгіёны.
Харчаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У ежу траўніка ўваходзяць вусякі, чарвякі, сьлімакі, ракападобныя, малыя двухстворкавыя і іншыя малюскі. Сваёй доўгай дзюбай ён прачэсвае плыткаводзьдзе ў пошуках здабычы.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |