Перайсьці да зьместу

Трактар Тэбрыз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трактар
Заснаваны 1970
Горад Тэбрыз, Іран
Стадыён Ядэгар-э-Эмам
Умяшчальнасьць: 66 833
КіраўнікМагамад Рэза Занузі Матлаг[d]
Чэмпіянат Про-ліга
 · 2024—2025 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
tractor-club.com (пэрс.)

Тра́ктар — іранскі футбольны клюб, які месьціцца ў Тэбрызе ў правінцыі Ўсходняга Азэрбайджану. Раней каманда была вядомая як «Трактар Сазі»[1]. Клюб быў заснаваны ў 1970 годзе Іранскай трактарнай вытворчай кампаніяй. Каманда ўдзельнічае ў чэмпіянаце Ірану па футболе. Чэмпіён Ірану (2025) і двухразовы ўладальнік Кубка Ірану (2014, 2020). З пачатку сэзону 1996—1997 гадоў «Трактар» арганізуе хатнія матчы на стадыёне «Ядэгар-э-Эмам», які зольны зьмясьціць 66 833 чалавек. «Трактар» усталяваў рэкорд наведвальнасьці для клюбу, які толькі што падняўся ў найвышэйшы дывізіён, калі ў сэзоне 2009—2010 гадоў сярэдняя наведвальнасьць складала блізу 57 тысяч чалавек[2]. З 2018 году клюб належыць бізнэсоўцу Мугамаду Рэзе Занузі. Галоўным колерам клюбу ёсьць чырвоны, дзякуючы чаму каманда атрымала мянушку «Чырвоныя ваўкі».

Вядомыя гульцы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]