Томаш Бобчак
| Томаш Бобчак | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 8 верасьня 2001[1] (24 гады) | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Лехія Гданьск | |
| Нумар | 89 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2019—2023 | Ружамбэрак | 75 (12) |
| 2023— | Лехія Гданьск | 58 (30) |
| Зборныя | ||
| 2019 | Славаччына (да 19)[d] | 8 (1) |
| 2022 | Славаччына (да 21)[d] | 3 (0) |
| 2025— | Славаччына | 2 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
То́маш Бо́бчак (па-славацку: Tomáš Bobček; нар. 8 верасьня 2001 году) — славацкі футбаліст, нападнік польскага клюбу «Лехія» і нацыянальнай зборнай Славаччыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў кар’еру ў клюбе «Ружамбэрак» з роднага места. 2 сакавіка 2019 году дэбютаваў у складзе каманды ў матчы чэмпіянату супраць «Зэмпліну». 4 верасьня 2023 году далучыўся да клюбу другога польскага дывізіёну «Лехіі» згодна з чатырохгадовым кантрактам[2]. Пазьней у тым жа месяцы ён адзначыўся дублем у браму катавіцкага клюбу ГКС[3]. У першы жа сэзон дапамог узьняцца камандзе ў Экстраклясу, дзе працягваў быць адным з бамбардзіраў ня толькі каманды, але і лігі агулам. У сэзоне 2025—2026 гадоў займеў вылучную выніковасьць, зрабіўшы хет-трык у прагуляным матчы супраць «Леха», да тройчы цягам лістапада і сьнежня 2025 году адзначаючыся дублем у сустрэчах супраць «Відзэва», «Тэрмаліцы» і «Гурніка».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бараніў колеры юнацкіх і моладзевых камандаў краіны. Упершыню разглядаўся ў якасьці гульца нацыянальнай зборнай Славаччыны ў траўні 2022 году перад чатырма матчамі Лігі нацыяў УЭФА супраць зборных Беларусі, Азэрбайджану і Казахстану[4]. Бобчак дэбютаваў у нацыянальнай зборнай, выйшаўшы на замену на 88-й хвіліне ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету супраць зборнай Паўночнай Ірляндыі ў лістападзе 2025 году. Не зважаючы на тое, што часу было ня шмат, футбаліст правёў пераможны гол у дададзены час, чым гарантаваў сваёй зборнай як наймней месца ў плэй-оф кваліфікацыйнага турніру[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Tomas Bobcek // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Tomáš Bobček podpisał 4-letni kontrakt z Lechią Gdańsk. Lechia Gdańsk (04.09.2023).
- ↑ Stankiewicz, Paweł. Lechia Gdańsk - GKS Katowice. Pięć goli biało-zielonych, dwie czerwone kartki dla gości. Szalony mecz w Gdańsku! // dziennikbaltycki.pl, 22.09.2023 г.
- ↑ Šurin, Peter (23.05.2022) MUŽI A – Už bez Hamšíka s dvoma nováčikmi na 10-dňovú štreku so 4 zápasmi. futbalsfz.sk.
- ↑ Dobře zregenerujeme a v Německu se popereme o přímý postup, říká slovenský hrdina Bobček // Czech Television, 15.11.2025 г.