Перайсьці да зьместу

Томас Гарлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Томас Гарлі
Вага 88 кг
Пазыцыя абаронца
Грамадзянства
Дата нараджэньня 19 жніўня 2001(2001-08-19)[1] (24 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Далас Старз
Выступаў за
Драфт НХЛ 18, 2019
Далас Старз
Гульнявая кар’ера 2020  цяпер

То́мас Га́рлі (па-ангельску: Thomas Harley; нар. 19 жніўня 2001 году) — канадзкі хакеіст, абаронца клюбу «Далас Старз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2019 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Далас Старз» у першым раўндзе пад агульным 18-м нумарам.

Гарлі ў белым швэдры пад 55-м нумарам.

Перш чым далучыцца да «Далас Старз» бараніў колеры клюбу «Місысога Стылгэдс» у Хакейнай лізе Антарыё. Спартовец быў абраны ў першым раўндзе драфту НХЛ пад агульным 18-м нумарам[2]. 23 верасьня 2019 году «Старс» падпісалі з Гарлі трохгадовы кантракт пачаткоўца[3]. Пасьля таго, як яго выкрасьлілі з складу «Старс» перад сэзонам 2019—2020 гадоў, ён адразу ж вярнуўся ў «Стылгэдс» на яшчэ адзін сэзон[4]. Гарлі быў улучаны ў склад даласцаў 5 жніўня 2020 году поруч з Эсай Ліндэлам і пасьля гэтага дэбютаваў у НХЛ у той вечар. Наступныя сэзоны абаронца шмат часу праводзіў у афіляваным клюбе «Тэхас Старз» з Амэрыканскай хакейнай лігі. 2 лістапада 2021 году дэбютаваў у рэгулярным сэзоне НХЛ у матчы супраць «Вініпэг Джэтс».

У міжсэзоньні 2023 году па сыходзе абаронцы Коліна Мілера, для Гарлі адкрылася месца ў складзе каманды[5]. У сэзоне 2023—2024 гадоў адгуляў за «Далас Старз» 79 матчаў. 17 верасьня 2024 году Гарлі склаў новае двухгадовае пагадненьне з клюбам на 8 мільёнаў даляраў[6]. 17 траўня 2025 году ён закінуў шайбу ў большасьці за 1:33 да пачатку авэртайму, калі «Далас Старз» выбілі «Вініпэг Джэтс» зь лікам 2:1 у шостай гульні другога раўнду плэй-оф Кубка Стэнлі 2025 году[7].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]