Тацьцяна Гуцу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Тацяна Гуцу»)
Тацьцяна Гуцу
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяТацьцяна Канстанцінаўна Гуцу
Тетяна Костянтинівна Гуцу
Нарадзілася5 верасьня 1976 (47 гадоў)
Адэса, УССР
ГрамадзянстваСьцяг Украіны Украіна
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяспартовая гімнастыка

Тацьцяна Канстанцінаўна Гуцу (5 верасьня 1976, Адэса, УССР) — савецкая і ўкраінская гімнастка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка 1992 году ў асабістым і камандным мнагабор'і, неаднаразовая чэмпіёнка сьвету, Эўропы і СССР, уладальніца Кубку СССР і Кубка СНД. Заслужаны майстар спорту СССР (1991).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першымі трэнерамі Тацьцяны былі Таміла Еўдакімава і Віктар Дзікі.

У 1992 годзе, на чэмпіянаце Эўропы ў Нанце, у складзе зборнай Украіны Гуцу заваявала найбольшую колькасьць мэдалёў сярод усіх удзельніц — 5, сярод іх — 3 залатыя. Пасьля заканчэньня спартовай кар’еры ў 1993 годзе паехала ў ЗША, працуе трэнэрам.

Скандал са Шчэрбам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2017 годзе на сваёй старонцы ў Facebook Тацьцяна Гуцу паведаміла, што на турніры ў Штутгарце ў 1991 годзе, калі ёй было 15 гадоў, яна была згвалтаваная партнэрам па камандзе Віталём Шчэрба, якога яна назвала «пачварай, з-за якога на працягу многіх гадоў жыла ў палоне ўласных страхаў».


« Віталь Шчэрба — монстр, які трымаў мяне ў палоне ўласных страхаў столькі гадоў. Я ведаю, ты будзеш абараняцца, але мае падрабязнасьці шматкроць мацнейшыя за твае словы. Я цяпер мацней, чым калі-небудзь. Табе мяне больш не зьняважыць. Гэта мая гісторыя папялушкі »

Радыё СвабодаУкраінская чэмпіёнка зьвінаваціла легенду беларускай гімнастыкі ў згвалтаваньні

Яе суседка па пакоі, былая гімнастка зборнай СССР Тацьцяна Торапава абвяргае яе выказваньні: «Засядзеліся проста да пазна! Мы павінны былі класьціся спаць, і я папрасіла Віталіка сысьці да сябе ў пакой. Вядома, можа, ён крыху і лез да яе, але каб мела месца гвалт? Не! Каб у яе быў стрэс на фоне чаго-небудзь падобнага, такога таксама не памятаю, шчыра. Так, шмат гадоў прайшло, але каб гвалт ... Не, пры мне - не»[1].

У адказ Гуцу напісала: «Дзякуй табе, Тацяна Торапава, пра якую я думала, што ты мая сяброўка па жыцьці і ў зборнай СССР, за тое, што не заступілася за мяне, калі я больш за ўсё мела патрэбу ў табе. Ты была там. Ты ўсё чула. Але не абараніла мяне, — напісала Гуцу. — Рустам Шарыпаў, і табе дзякуй, што ты быў добрым сябрам для свайго сябра і не абараніў мяне, маленькую 15-гадовую дзяўчынку»[2].

Пазьней, у лютым 2018 году, у дакумэнтальным фільме «Непераможаны», што паказалі па БТ, Віталь Шчэрба заявіў, што падаў у суд на ўкраінскую гімнастку.

« Так, я падаў на яе ў суд. Гэта было зразумела ад самага пачатку, — сказаў Шчэрба. — Я рыхтаваўся з адвакатамі, у лютым ужо будзе першае слуханьне. Справай займаецца суд Лас-Вэгасу »

Радыё СвабодаВіталь Шчэрба падаў у суд на Тацяну Гуцу, якая абвінаваціла яго ў згвалтаваньні

Віталь Шчэрба выказаў шкадаваньне, цяпер любы можа сказаць усё што заўгодна. А паколькі апраўдвацца няма асаблівага сэнсу — даказаць усё роўна нічога немагчыма — то застаецца толькі судовая справа. У фільме ён назваў Тацяну Гуцу «неадэкватным чалавекам»[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]