Тацяна Барамзіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тацяна Барамзіна
Татьяна Николаевна Барамзина
12 сьнежня 19195 ліпеня 1944 (24 гады)
Месца нараджэньня Глазаў, Вяцкая губэрня, Расейская імпэрыя
Месца сьмерці Смалявіцкі раён, Менская вобласьць, СССР
Прыналежнасьць СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 1944
Званьне яфрэйтар
Частка 70-я стралковая дывізія
Узнагароды
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна

Таця́на Мікала́еўна Барамзіна́ (12 сьнежня 1919, Глазаў Вяцкай губэрні, Расейская імпэрыя — 5 ліпеня 1944, Смалявіцкі раён Менскай вобласьці, СССР) — савецкая снайпэрка і тэлефаністка, ўдзельніца нямецка-савецкай вайны, Герой Савецкага Саюзу (1945, пасьмяротна). Яфрэйтар.

У гады нямецка-савецкай вайны скончыла Цэнтральную жаночую школу снайпэрскай падрыхтоўкі і з красавіка 1944 году ваявала на 3-ім Беларускім фронце, забіўшы 16 жаўнераў праціўніка. З прычыны праблемаў са здароўем перавучылася ў тэлефаністку. 5 ліпеня 1944 году ў складзе 3-га стралковага батальёну 252-га стралковага палку (70-я стралковая дывізія, 33-я армія, 3-і Беларускі фронт) была накіравана да тылу праціўніка дзеля захопу вузла дарог і ўтрыманьня яго да прыбыцьця асноўных сілаў. Але на маршы батальён сутыкнуўся зь пераўзыходзячымі сіламі праціўніка і быў разьбіты, а сама Тацяна Барамзіна была схоплена і жорстка забітая. Перад сьмерцю яе доўга катавалі так, што яе змаглі апазнаць толькі па рэштках абмундзіраваньня і па валасох.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даваенныя гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тацяна Барамзіна нарадзілася ў горадзе Глазаве ў шматдзетнай сям’і. Бацька, Мікалай Макаравіч, быў працоўным на чыгунцы, у гады НЭПу пачаў гандляваць хлебам «па патэнце другога разраду» і быў пазбаўлены выбарчых правоў. Маці, Марфа Мітрафанаўна, вяла хатнюю гаспадарку, з 1928 году пачала гандляваць замест мужа. Пасьля ейнай сьмерці ў 1931 годзе Марфа Мітрафанаўна дабілася аднаўленьня выбарчых правоў. Яна не спыняла гандаль, і ў 1933 іхні дом быў канфіскаваны[1].

Тацяна расла мужнай і фізычна моцнай дзяўчынкай, лёгка пераплывала Чэпцу[1]. Скончыўшы 7 клясаў школы і Глазаўскую пэдагагічную вучэльню, дзе яна ўступіла ў камсамол, стала чальцом ТСААВІЯХІМу і Расейскага чырвонага крыжа, навучыўшыся страляць зь вінтоўкі. Пасьля сканчэньня вучэльні ў 1937 годзе працавала ў школах сёлаў Амутніцы, Каркашуру, Парзёў[1].

У 1940 годзе паступіла ў Пермскі пэдагагічны інстытут на геаграфічны факультэт. Пасьля пачатку вайны прасілася на фронт, але атрымала адмову. Працягнуўшы навучаньне, стала працаваць выхавальніцай у дзіцячым садку для эвакуяваных, вучылася на курсах мэдсёстраў, здавала кроў[1].

Вялікая Айчыйная вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1943 годзе была залічаная ў Цэнтральную жаночую школу снайпэрскай падрыхтоўкі, пасьля сканчэньня якой у красавіку 1944 была накіраваная на 3-і Беларускі фронт. У бітвах яна забіла са снайпэрскай вінтоўкі 16 жаўнераў праціўніка, але хутка ў яе пачаў пагаршацца зрок. Адмовіўшыся дэмабілізавацца, Тацяна перавучылася ў тэлефаністку[1].

22 і 23 сакавіка 1944 году ў бітвах каля вёскі Малое Маразова пад моцным артылерыйскім абстэлам яна 14 разоў выпраўляла парваную тэлефонную сувязь.

5 ліпеня 1944 году Тацяна ў складзе 3-яга стралковага батальёну 252-ога стралковага палку (70-я стралковая дывізія, 33-я армія, 3-і Беларускі фронт) была накіраваная ў тыл праціўніка для выкананьня баявой задачы — захапіць у тыле ворага вузел дарог і ўтрымліваць яго да прыбыцья асноўных сілаў[1]. На маршы каля вёскі Пекаліна батальён сутыкнуўся зь пераўзыходзячымі сіламі праціўніка. У баі Тацяна пад агнём дапамагала параненым. Бача перавагу праціўніка, яна загадала параненым адступаць да лесу, а тым, хто ня можа — укрыцца ў бліндажы. Тацяна адстрэльвалася да апошняй кулі, забіўшы 20 варожых жаўнераў. Захапіўшы бліндаж, нацысты расстралялі параненых з супрацьтанкавай стрэльбы. Тацяну доўга катавалі: цела парэзалі кінжалам, вочы выкалалі, грудзі зрэзалі, у жывот уваткнулі штык і дабілі стрэлам з супрацьтанкавай стрэльбы ў галаву. Апазналі яе толькі па рэштках абмундзіраваньня і па валасох[1].

Тацяна Барамзіна была пахавана на станцыі Волма, а ў 1963 годзе ейныя астанкі былі перанесеныя ў брацкую магілу ў вёску Каліта Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці[1].

Узнагароды і званьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

8 траўня 1946 году вуліца Пралетарская ў Глазаве, дзе вырасла Тацяна, была названа ейным імем. Маці, Марфе Мітрафанаўне, вярнулі хату, якая стала выконваць ролю своеасаблівага «музэю» Тацяны Барамзіной, пакуль ня трапіла пад знос у 1960-я гады[1].

У Глазаве[2] і Іжэўску пастаўленыя помнікі.

Ейным імем названая школа № 86, спартовая дзіцяча-юнацкая школа ў Пермі й школа № 53 у Іжэўску. Навек залічана ў сьпіс сярэдняй школы № 2 гораду Глазаву. На будынку Пермскага пэдагагічнага інстытуту ў ейную памяць пастаўлена мэмарыяльная дошка[3].

Імем Тацяны Барамзіной названыя вуліцы ў Менску, Глазаве, Іжэўску, Пермі, Падольску[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё ж з Кочин Глеб Таня с улицы Пролетарской (рас.). Красное Знамя. Праверана 2012-11-20 г. Архіўная копія ад 2012-12-02 г.
  2. ^ Вечная слава героям Великой Отечественной. Специальная (Коррекционная) образовательная школа №5 г. Глазова. Праверана 2012-11-29 г. Архіўная копія ад 2012-12-05 г.
  3. ^ а б Уфаркин Н. В. Герой Советского Союза Барамзина Татьяна Николаевна (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Энцыкляпэдыі і даведнікі
  • Абаев — Любичев Барамзина Татьяна Николаевна // Герои Советского Союза. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1.
  • Памятник Герою Советского Союза Т. Н. Барамзиной, погибшей 5 июля 1944 г. // Памятники истории и культуры Удмуртии: каталог / ред. О. П. Майкова. — Изд. 2-е, перераб. — Ижевск, 1990. — С. 25-26.
Нарысы і мэмуары
  • Крюков И. До последнего патрона // Героини: очерки о женщинах — Героях Советского Союза. — М.: Политиздат, 1969. — 447 с.
  • Татьяна Николаевна Барамзина (1919—1944) // Знаменательные даты г. Глазова — 2004 / ПНБ им. В. Г. Короленко. — Глазов, 2003. — С. 29-30.
  • Кулемин И. Г., Сентемова Л. Ф., Ислентьева Р. А. Герои Советского Союза — наши земляки. Устинов, 1985. — С. 14.
  • Навечно в сердце народном // Белорусская советская энциклопедия. — 3. — Мн.: 1984. — С. 607.
  • Николаев В. И. Танины тополя — Ижевск : Удмуртия, 1970. — 78 с — 30 000 экз.
  • Героини. Вып. 1. — М., 1969. — С. 29-36.
Артыкулы
  • Кочин Г. Неизвестные страницы жизни Татьяны Николаевны Барамзиной, Героя Советского Союза / Глеб Кочин // Красное знамя. — 2012. — 25 янв. — С. 3.
  • 19 декабре Татьяна Барамзиналы тырмысал 90 арес = 19 декабря Татьяне Барамзиной исполнилось бы 90 лет / подготовила Елена Пономарева // Иднакар. — 2009. — 22 дек. — С. 3. — Содерж.: Ноку вунонтэм = Никогда не забудем; Дауръёслы — сюлмамы = В сердце — навеки; Танялы сизьыса… = Посвящая Тане.
  • Конюхова Т. Ф. Барамзина Т. Н. // Огненные детство и юность: очерк / Т. Ф. Конюхова. — Ижевск, 2007. — С. 25.
  • Варанкина О. «Живая вернусь героем…»: [к 85-летию со дня рождения Героя Советского Союза Татьяны Барамзиной] / О. Варанкина // Мой город. — 2004. — 23 дек. — С. 15.
  • Сунцова Н. Беларусь музъем понна… = За землю Белоруссии: [Т. Н. Барамзина] / Н. Сунцова // Иднакар. — 2004. — 21 дек. — С. 4.
  • Варанкина О. Все перевернула война: Именем этой девушки названы улицы в Глазове, в Ижевске, Перми, Подольске, Минске: [Т. Н. Барамзина] / О. Варанкина // Красное знамя. — 2004. — 21 дек. — С. 3.
  • Голубева Г. Памятник Герою Советского Союза Татьяне Барамзиной / Г. Голубева // Ленинский путь. — 1958. — 10 дек. — С. 1.