Татаршчына (Койданаўскі раён)
Выгляд
(Перанакіравана з «Татаршчына (пасёлак)»)
| Татаршчына, трансьліт. Tatarščyna | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Койданаўскі |
| Сельсавет | Путчынскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°47′27″ пн. ш. 27°02′14″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 3 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1716 |
| Нумарны знак | 5 |
| Татаршчына на мапе Беларусі ± Татаршчына | |
Тата́ршчына[1] — пасёлак у Путчынскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 16 км ад Койданава, 46 км ад Менску, 17 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснавана на былым татарскім паселішчы. У пачатку XX стагодзьдзя маёнтак Татаршчына ў Велікасельскай воласьці Менскага павету, 1 двор, 55 жыхароў. Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Існавала школа, у якой вучыліся больш за 50 вучняў. Праграмай разьвіцьця адукацыі на тры гады, прынятай сэсыяй Дзяржынскага раённага выканкаму поадугледжана закрыцьцё школы ў 2004 годзе[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1991 год — 5 двароў, 12 жыхароў; 1999 год — 7 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 4 двары, 6 жыхароў; 2010 год — 3 жыхары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 181
- ^ Бусько, С. Последний звонок в Татарщинской школе (рас.) // 7 дней. — 2004. — № 28. — С. 2.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.