Перайсьці да зьместу

Татарка (Івейскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Татарка
лац. Tatarka
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Івейскі
Сельсавет Трабскі
Часавы пас
Каардынаты 54°08′32″ пн. ш. 25°55′14″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 4 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код
Паштовы індэкс 231352
СААТА 4229851206
Нумарны знак 4
Татарка на мапе Беларусі ±
Татарка
Татарка
Татарка
Татарка
Татарка
Татарка

Тата́рка[1] — хутар у Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.

У XVIII ст. маёнтак Татаршчызна ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1735 г. адносілася да Трабскай парафіі, уласнасьць Дакурны.

У ХІХ — пачатку XX ст. вёска ў Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, дзяржаўная ўласнасьць. У 1861 г. 24 рэвіскія душы, у 1897 г. 15 двароў, 76 жыхароў, у 1909 г. 15 двароў, 91 жыхар.

У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 13 двароў, 55 жыхароў.

З 12 кастрычніка 1940 году вёска (16 двароў, 110 жыхароў) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1950 г. арганізаваны калгас «За мір». З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. У 1970 г. 39 жыхароў. Пасьля ў складзе аграфірмы-калгасу «Трабы». У 1999 г. 8 двароў, 14 жыхароў.

  • 1999 год — 14 чалавек, 8 двароў
  • 2009 год — 4 чалавекі[2]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 237
  2. Вынікі перапісу
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.