Татаркавічы
Выгляд
| Татаркавічы | |
| трансьліт. Tatarkavičy | |
| Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
| Краіна: | Беларусь |
| Вобласьць: | Магілёўская |
| Раён: | Асіпавіцкі |
| Сельсавет: | Ясенскі |
| Насельніцтва: | 19 чал. (2010) |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 2235 |
| Паштовы індэкс: | 213741 |
| Нумарны знак: | 6 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°17′18″ пн. ш. 28°57′49″ у. д. / 53.28833° пн. ш. 28.96361° у. д.Каардынаты: 53°17′18″ пн. ш. 28°57′49″ у. д. / 53.28833° пн. ш. 28.96361° у. д. |
Татаркавічы на мапе Беларусі ± Татаркавічы | |
Тата́ркавічы[1] — вёска ў Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Татаркавічы ўваходзяць у склад Ясенскага сельсавету. Разьмешчаная за 29 км на ўсход ад Асіпавічаў, 8 км ад чыг. ст. Ясень на лініі Асіпавічы — Бабруйск, 118 км ад Магілёва.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць]Згадваецца ў 1560 годзе як вёска, што належала Восьцікам, у абмежаваньні сёлаў Сьвіслацкай воласьці ВКЛ[2]. У 1651 сяло Татаркаўшчына ў складзе прыватнафэўдальнага ўладаньня Сьвіслач. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ўключаная ў склад Расейскай імпэрыі. Меліся карчма, вадзяны млын. У 1897 годзе ўзгадваецца драўляная Пакроўская царква. У 1913 годзе мелася народная вучэльня. У 1931 годзе мелася кузьня. Цяпер маюцца крама, клюб[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць]- 2010 год — 19 жыхароў
- 2007 год — 22 жыхары, 20 двароў
- 1999 год — 40 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 69
- ^ НГАБ у Менску, ф. 1769, воп. 1, спр. 7, с. 178
- ^ Леніна // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 113