Таруга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Таруга — месца, на якім былі знойдзены археалягічныя сьведчаньні існаваньня афрыканскай культуры Нок. Месца археалягічнай знаходкі знаходзіцца прыкладна ў 40 кілямэтрах на паўднёвым захадзе ад нігерыйскай сталіцы Абуджа.

У выніку раскопак брытанскага археоляга Бэрнарда Фага ў 1960-х гадах перад дасьледчыкамі паўсталі ня толькі фрагмэнты тэракоты, але і старэйшыя зь вядомых вырабы з жалеза, атрыманага з плаўленай руды ва Ўсходняй Афрыцы. Таруга — адзінае існуючае месца, якое сьведчыць аб існаваньні культуры Нок. Усе археалягічныя знаходкі адтуль былі дасканала дакумэнтаваны і грунтоўна зафіксаваны ў пісьмовых крыніцах.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]