Тара Дэвіс-Ўудгал
| Тара Дэвіс-Ўудгал | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзілася | 20 траўня 1999[1] (26 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | лёгкаатлетка, скакуха ў даўжыню |
Тара Дэвіс-Ўудгал (па-ангельску: Tara Davis-Woodhall; 20 траўня 1999 году) — лёгкаатлетка ЗША, якая спэцыялізуецца на скачках у даўжыню. Уладальніца залатога мэдаля ў скачках у даўжыню сярод жанчынаў на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году, а срэбная мэдалістка на чэмпіянаце сьвету 2023 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэвіс-Ўудгал кваліфікавалася на летнія Алімпійскія гульні 2020 году, скокнуўшы на 7,04 мэтраў і заняўшы другі радок у адборачных спаборніцтвах у чэрвені 2021 году[3]. У фінале алімпійскіх спаборніцтваў была шостай.
Спартоўка заваявала тытул чэмпіёнкі краіны ў скачках у даўжыню на чэмпіянаце ЗША па лёгкай атлетыцы ў памяшканьні ў Албукерке ў лютым 2023 году, маючы скок у 6,99 мэтраў. Пазьней яе пазбавілі тытула пасьля таго, як у аналізе бруляў, узровень мэтабалітаў марыхуаны перавышаў дапушчальную норму. Атлетка атрымала скарочаную дыскваліфікацыю на адзін месяц пасьля завяршэньня праграмы лекаваньня ад злоўжываньня псыхаактыўнымі рэчывамі[4][5].
Скакуха здабыла срэбны мэдаль у скачках у даўжыню сярод жанчынаў на чэмпіянаце сьвету 2023 году ў Будапэшце з вынікам 6,91 мэтраў[6][7]. На чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы ў памяшканьні 2024 году яна выйграла залаты мэдаль з вынікам 7,07 мэтраў[8]. Дэвіс-Ўудгал стала чэмпіёнкай на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году з вынікам 7,10 мэтраў[9]. Яна была ўпершыню намінаваная на ўзнагароду найлепшай атлеткі сьвету дзякуючы сваім залатым мэдалям у спартовым сэзоне 2024 году[10]. У тым жа годзе ўладкавалася на працу памочніцай трэнэра ў Канзаскі ўнівэрсытэт. У верасьні 2025 году з скокам у 7,13 мэтраў стала чэмпіёнкай сьвету ў Токіё.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б Tara Davis // база зьвестак Сусьветнай атлетыкі
- ^ а б NBC Olympics athlete database (анг.)
- ^ «Track & Field’s Davis punches ticket to Tokyo at U.S. Olympic Trials». The University of Texas at Austin Athletics.
- ^ Gonzalez, Isabel (28.04.2023). «US long jumper Tara Davis-Woodhall stripped of national title, suspended a month after positive cannabis test». CBS Sports.
- ^ «Track & Field Athlete Tara Davis-Woodhall Accepts Sanction for Anti-Doping Rule Violation». USADA.org.
- ^ «Davis-Woodhall wins first Championships medal at the World Athletics Championships». Texas Sports.
- ^ «Tara Davis-Woodhall takes second in the women’s long jump at world championship». Herald-Banner.
- ^ Turnbull, Simon (3.03.2024). «Davis-Woodhall secures world indoor long jump crown in style». World Athletics.
- ^ «Tara Davis-Woodhall won gold at the Paris Olympics — now it’s her husband’s turn». NBC News.
- ^ Sports, Pulse (15.10.2024). «Tara Davis-Woodhall nominated for first World Athletics Awards following 2024 season’s exploits». Pulse Sports Nigeria.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на World Athletics