Таня Скарынкіна
| Таня Скарынкіна | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 1969[1] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэтка, пісьменьніца, эсэістка, журналістка |
| Мова | беларуская мова[1] |
| Узнагароды | |
Таня Скарынкіна (24 сакавіка 1969, Смаргонь) — беларуская паэтэса і празаік.
Жыццьяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзілася 24 сакавіка 1969 году ў Смаргоні. Скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Працавала ілюстратарам дзіцячых кніг, паштальёнам, журналістам. Некаторы час жыла ў Партугаліі.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першая публікацыя вершаў — газэта «Зорька» (1980). Друкавалася ў часопісах «Першацвет», «Немига литературная», «Маладосць», «Arche»[2], «Мінская школа», «Полымя», Мінкульт, у выданьні чэскіх сюррэалістаў «Аналогон», часопісах «Крещатик» (Нямеччына), расейскім «Воздухе», сеткавых выданьнях «Полутона», TextOnly, Лиterraтура, Прайдзісвет, Colta.ru і інш.
Піша на беларускай і расейскіх мовах. Вершы перакладзены на іўрыт, польскую, чэскую, італьянскую, грузінскую, летувіскую, англійскую, румынскую, нарвескую, гішпанскую, латыскую, японскую і нямецкую мовы.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зборнік эсэ «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэсьлі» трапіў у шорт-ліст прэміі Ежы Гедройца. У 2018 годзе выйшаў па-англійску, як «A Large Czesław Miłosz With a Dash of Elvis Presley», у выдавецтве Skotland Street Press (Шатляндыя, Эдынбург). У 2020 годзе выдадзены па-расейску ў аўтарскім перакладзе пад назвай «Большой Чеслав Милош, маленький Элвис Пресли» (Москва, «Планж»).
Фіналістка Грыгор’еўскай прэміі[3] — 2017. У 2020 атрымала Прэмію Андрэя Белага за паэтычную кнігу «И все побросали ножи».
Зборнік эсэ «Райцэнтр» («Пфляўмбаўм», Менск, 2020) — другое месца прэміі Ежы Гедройця ў 2021 годзе. Ганаровы дыплом прэміі «Московский счёт» за кнігу «И все побросали ножи» — 2021.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паэтычныя зборнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Книга для чтения вне помещений и в помещениях» (Менск, «Кнігазбор», 2013), на расейскай мове.
- «Португальские трехстишия» (Нью-Йорк, 2014, «Айлурос»), на расейскай мове.
- «Американские горки» (Мінск, «Смэлток», 2018), на расейскай мове.
- «И все побросали ножи» (Москва, АРГО-РИСК, 2020), на расейскай мове.
- «Yesмамочка» (Мінск, Медисонт, 2022), на расейскай мове.
Кнігі эсэ
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі» (Вільня, «Логвінаў», 2015), на беларускай мове.
- «Райцэнтр» (Мінск, «Пфляўмбаўм»/«Цымбераў», 2020), на беларускай мове.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Skarynkìna, Taccjana Uladzìmìraŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ http://gedroyc.by/skarynkina2016.html Архівавана 11 верасня 2017.
- ↑ Таццяна Скарынкіна з Беларусі — у фінале Грыгор’еўскай прэміі Архіўная копія ад 2 лістапада 2018 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Верина, Ульяна. Новая ностальгия: постоянство времени при разнообразии вещей и перемене пространства / Ульяна Верина // Неман. — 2013. ― № 10. ― С. 207―208. — Рецензия на книгу: Книга для чтения вне помещений и в помещениях : стихи / Таня Скарынкина. — Менск, 2013.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Таня Скарынкіна на сайце Litradio.by Архівавана 11 верасьня 2017.
- Таня Скарынкіна: «Хочацца, каб мяне разумелі» / Марына Весялуха Архівавана 7 студзеня 2019.
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Смаргоні
- Ляўрэаты прэміі імя Ежы Гедройца
- Нарадзіліся 24 сакавіка
- Выпускнікі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі
- Сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
- Сябры беларускага ПЭН-цэнтру
- Беларускія паэткі
- Беларускія літаратаркі
- Беларускія эсэісты
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Беларускамоўныя пісьменьнікі
- Расейскамоўныя паэты
- Расейскамоўныя пісьменьнікі