Такуарэмбо
| Такуарэмбо | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Уругвай | ||
|---|---|---|---|
| Дэпартамэнт | Такуарэмбо | ||
| Дата заснаваньня | 21 студзеня 1832 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | |||
| Вышыня НУМ | 137 ± 1 м | ||
| Каардынаты | 34°54′ пд. ш. 54°57′ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | |||
| Этнахаронімы | tacuaremboense і tacuaremboense | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 45000 | ||
| Такуарэмбо на мапе Ўругваю Такуарэмбо | |||
Такуарэмбо́ (па-гішпанску: Tacuarembó) — горад ва Ўругваі, які месьціцца ў аднайменным дэпартамэнце.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Паселішча на месцы сучаснага гораду было закладзенае 24 кастрычніка 1831 году на загад прэзыдэнта Фруктуосы Рывэры. Задача была ўскладзенае на брата прэзыдэнта палкоўніка Бэрнабэ Рывэру. Палкоўнік выправіўся з Мантэвідэо на трохмесячнае падарожжа з караванам вазкоў і сем’яў да берагу ракі Такуарэмбоці, што на мове гуарані адзначае «рака чароту». Месца было дасьледавана і падзеленае на надзелы. 21 студзеня 1832 году палкоўнік афіцыйна заклаў горад пад назвай Сан-Фруктуоса ў гонар Сьвятога Фруктуосы Тарагонскага і свайго брата.
Да 1837 году Сан-Фруктуоса хутка квітнела. Да таго часу ў паселішчы налічвалася больш за 500 жыхароў, меўся суд, вайсковы камандзір, парафіяльны сьвятар, мэр і камісія па грамадзкіх справах. 16 чэрвеня 1837 году быў утвораны дэпартамэнт, а паселішча сталася ягоным цэнтрам. Сан-Фруктуоса працягвала расьці, і, у выніку, 17 ліпеня 1895 году атрымала статус мястэчка. У наступным было зьмененае імя на сучаснае, а 24 чэрвеня 1912 году асобным актам Такуарэмбо было нададзенае статус гораду[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Censo 2023 (гішп.)
- ↑ «Statistics of urban localities (1908—2004)». INE.