Таварыства беларускай культуры ў Летуве
Таварыства беларускай культуры ў Летуве (коратка ТБК) — беларуская арганізацыя, створаная ў Летувіскай Рэспубліцы ў 1989 годзе. 4 лютага 1989 году адбыўся ўстаноўчы зьезд таварыства[1] Зь верасьня 2014 г. абавязкі старшыні ТБК выконвае Васіль Акуневіч[2].
Управа
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Управа таварыствам Рада, якая складаецца з 9 свабодна выбраных радзьнікаў, якія абіраюцца на 2 гады[3]. Старшынёй зьяўляецца Аляксандар Адамковіч.
Старшыні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 4 лютага 1989 — 29 верасня 2014 — Хведар Нюнька;
- з верасня 2014 — выконваючы абавязкі Старшыні Васіль Акуневіч;
- Аляксандар Адамковіч
Заснаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]4 лютага 1989 г. адбыўся арганізацыйны Зьезд Таварыства беларускай культуры (ТБК), які выбраў управу і склаў праграму дзейнасьці. З пачатку і галоўная мэта ТБК — адраджэньне, захаваньне і разьвіцьцё беларускае культуры ў Літве. Прыярытэтам дзейнасьці ТБК таксама зьяўляецца змаганьне за свабоду і незалежнасьць Беларусі, за дэмакратычныя каштоўнасьці, праўдзівую беларускую гісторыю і культуру[3].
Дзякуючы працы ў першую чаргу Лявона Луцкевіча, Леваніда Караля, Міколы Рулінскага, Кастуся Шышэі і інш. Таварыства беларускай культуры пачало адраджаць беларускую культурную спадчыну ў Літве[3].
ТБК ладзіць сталыя мерапрыемствы і сустрэчы, запрашаючы літаратараў, навукоўцаў ды іншых грамадзкіх дзеячаў зь Беларусі і замежжа. Кожныя 4 гады Таварыства беларускай культуры арганізуе канфэрэнцыю беларусаў Балтыйскага рэгіёна і Беларусі. На сёньняшні дзень ТБК мае сваю сядзібу з бібліятэкай, а таксама ўчастак у Вільні пад пабудову культурнага цэнтра імя Якуба Коласа[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Пра нас
- ^ Управа ТБКЛ
- ^ а б в г Пра нас Праверана 18 верасня 2021 г. Архіўная копія ад 18 верасня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка ў сеціве
- Новая старонка ў сеціве
- Таварыства беларускай культуры вандруе па Літве на Ютубе
- ІМПРЭЗЫ ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ Ў ЛЕТУВЕ 2015 год
- У ТАВАРЫСТВЕ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ Ў ЛЕТУВЕ 2007 год
- Кнігі з ЛТБ у Летуве
- 90 гадоў Хведару Нюньку на Паветнэт
- Сяргей Навумчык, Зянон Пазьняк (2010). Дэпутаты незалежнасьці. Варшава, Нью-Ёрк, Вільня: «Беларускія Ведамасьці», Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 304 с.
- альбом ТБКЛ
- Беларускі погляд на літоўцаў нашмат пазітыўней, чым літоўцаў на беларусаў
- Хведар Нюнька пра ТБКЛ
- Таварыства беларускай культуры ў Летуве ў Facebook