Перайсьці да зьместу

Тааз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тааз

лац. Taaz
Дата нараджэньня X стагодзьдзе
Дата сьмерці 1107(1107)
Пасада правадыр куманаў
Бацька Yasin[d]

Тааз (Таз) — куманскі хан з роду Бурэвічаў, брат хана Баньяка[1].

Паходзіць з роду Кай-оба. Сын хана Ясіна альбо яго брата Гургэна. Пасьля сьмерці апошняга ў 1082 годзе атрымаў уладаньні ў заходняй частцы арды, якая знаходзілася ў Вялікім Лузе. Іх летнія пашы былі на рэках Малочня й Утлюк. У 1103 годзе ўлусы хана Тааза былі разьбітыя на востраве Хорціца й у поймах. Гэта першае летапіснае ўпамінаньне пра гэтага хана.

З таго часу ён стаў лютым ворагам руськіх княстваў. Удзельнічаў у вялікім паходзе куманаў супраць Русі, але ў вырашальнай бітве пры Суле куманы пацярпелі разгромную паразу, і Тааз загінуў.

Улус Тааза заставаўся ў раёне Вялікі Луг - Хорціца - Малочня. Сын Тааза, Аклан, у 1117 годзе быў захоплены ў палон Уладзімірам ІІ Манамахам, вялікім князем кіеўскім.

  • Сын Аклан
  • Існуе вэрсыя, што мамлюцкі султан Егіпта Бейбарс быў нашчадкам Тааза. Аднак гэта не было канчаткова даказана.
  1. Літопис руський / Пер. з давньорус. Л. Є. Махновця; Відп. ред. О. В. Мишанич. — К.: Дніпро, 1989. — С.662