Перайсьці да зьместу

Сінг-Сінг (фільм, 2023)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сінг-Сінг
па-ангельску: Sing Sing
Жанр драматычны фільм
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Распаўсюд Elevation Pictures[d] і A24[d]
Дата выхаду 10 верасьня 2023 і 8 сакавіка 2024
Працягласьць 105 хвіліна
Краіна
Мова ангельская
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Сінг-Сінг (па-ангельску: Sing Sing) — амэрыканскі драматычны фільм 2023 году. Сюжэт заснаваны на рэальна існуючай праграме рэабілітацыі ў турме Сінг-Сінг, дзе зьняволеных перавыхоўваюць з дапамогай тэатральных пастановак[2].

Прэмʼера фільма адбылася ў 2023 годзе на Міжнародным кінафэстывалі ў Таронта[3].

Фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў і быў названы адным зь дзесяці найлепшых фільмаў 2024 году Нацыянальным саветам кінакрытыкаў і Амэрыканскім інстытутам кінамастацтва[4]. Ён атрымаў шматлікія намінацыі і ўзнагароды, у тым ліку тры намінацыі на 97-й цырымоніі ўручэньня прэміі «Оскар» (уключаючы прэмію «Найлепшы актор»), пяць намінацыяў на 30-й цырымоніі ўручэньня прэміі «Выбар крытыкаў» (уключаючы прэмію «Найлепшы фільм») і тры намінацыі на 40-й цырымоніі ўручэньня прэміі «Незалежны дух» (уключаючы прэмію «Найлепшы поўнамэтражны фільм»).

Джон «Дывайн Джы» Ўітфілд, які адбывае тэрмін у нью-ёрцкай турме Сінг-Сінг, уступае ў праграму «Рэабілітацыя праз мастацтва», дзе зьняволеныя ствараюць тэатральную трупу. Тэатральныя пастаноўкі — адзіная магчымасьць для ўдзельнікаў вырвацца з руціны й адкрыць для сябе выратавальную сілу мастацтва.

  1. IMDb (анг.) — 1990.
  2. Galuppo, Mia. Toronto: How the Formerly Incarcerated Cast of Sing Sing Found Shooting the Prison Drama «Cathartic» (анг.). The Hollywood Reporter. Праверана 3 лютага 2025 г. Архіўная копія ад 26 студзеня 2025 г.
  3. DʼAlessandro, Anthony. (24 ліпеня 2023) TIFF Lineup Unveiled Amid Strikes: Awards Contenders Dumb Money, The Holdovers, Rustin; Starry Pics for Sale with Scarlett Johansson, Kate Winslet, Michael Keaton, Viggo Mortensen & More (анг.). Deadline Hollywood. Праверана 3 лютага 2025 г. Архіўная копія ад 26 лістапада 2023 г.
  4. Clayton, Davis. (5 сьнежня 2024) AFI Awards: Anora, Emilia Pérez and Wicked Among 10 Best Films, Top TV Shows Include The Penguin and Shogun (анг.). Variety.com.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]