Сёрэн Абю К’еркегор
Выгляд
(Перанакіравана з «Сёрэн Абю К'еркегор»)
Сёрэн Абю К’еркегор[3], таксама Кіркегор[3] (па-дацку: Søren Aabye Kierkegaard, 5 траўня 1813, Капэнгаген — 11 лістапада 1855, Капэнгаген) — дацкі філёзаф, пратэстанцкі тэоляг і пісьменьнік.
У супрацьвагу нямецкаму клясычнаму ідэалізму (а дакладней, разьвіцьцю, якое надаў яму Гэгель) настойваў на другаснасьці рацыянальнасьці і першаснасьці чыстага існаваньня (экзыстэнцыі), якое пасьля пэўнага дыялектычнага шляху разьвіцьця асобы павінна знайсьці свой сэнс у веры.
Ірацыяналістычнае разуменьне К'еркегорам ісьціны як высьвечваньня запаветных таямніцаў адзінкавага быцьця самога мысьлячага зьяўлялася адным з складнікаў, якія перадвызначылі зьяўленьне экзыстэнцыялізму[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |