Сяргей Юрскі
Сяргей Юрскі | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 16 сакавіка 1935[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 8 лютага 2019[4][3] (83 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | спыненьне сэрца[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, тэатральны рэжысэр, кінарэжысэр, сцэнарыст, драматург, паэт |
Месца працы | |
Дзеці | Dar'ya Sergeevna Yurskaya[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0951084 |
Сяргей Юр’евіч Юрскі (16 сакавіка 1935, Ленінград — 8 лютага 2019, Масква[5]) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно, тэатральны рэжысэр, сцэнарыст. Народны артыст РСФСР (1987).
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў Ленінградзе ў сям’і Юрыя Юрскага, мастацкага кіраўніка Маскоўскага цырку на Цьвятным бульвары, кіраваў Ленканцэртам. Маці — Яўгенія Міхайлаўна Юрская-Раманава — была музычным пэдагогам. Паступіў на юрыдычны факультэт Ленінградзкага ўнівэрсітэту імя А. А. Жданава.
У 1955 годзе, пасьля трэцяга курса юрфаку, ён паступіў на акторскі факультэт Ленінградзкага тэатральнага інстытуту імя А. М. Астроўскага (курс Л. Ф. Макар’ева). Ужо пасьля заканчэньня другога курсу быў прыняты ў Вялікі драматычны тэатар імя М. Горкага.
З 1957 году — актор ВДТ імя М. Горкага ў Ленінградзе.
Стаў папулярным дзякуючы ролям у такіх савецкіх фільмах як «Рэспубліка ШКІД», «Залатое цяля», «Месца сустрэчы зьмяніць нельга», «Каханьне і галубы».
У 1978 годзе пераехаў у Маскву і стаў акторам, а пасьля і рэжысэрам Тэатру імя Массавету. З 1991 году адначасова граў і ставіў спэктаклі на сцэне тэатру «Школа сучаснай п’есы».
Грамадзкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Юрскі неаднаразова выступаў супраць абмежаваньня свабоды слова, заклікаў спыніць вайну ў Чачэніі. Адразу пасьля расейскай анэксіі Крыму і пачатку ўзброеных дзеяньняў на Данбасе абвінаваціў улады Расеі ва «ўмяшаньні ва ўнутраныя справы Ўкраіны»[6][7].
Библиография[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Юрскі С. Ю. Кто держит паузу. 2-е изд. доп. — М.: Искусство, 1989. — 320 с.
- Юрскі С. Ю. Попытка думать. — М.: Вагриус, 2003. — 239 с.
- Юрскі С. Ю. Портрет с натуры.
- Юрский С. Ю. Кого люблю, того здесь нет. — М.: Аст, 2008. — 256 с.
- Юрскі С. Ю. Игра в жизнь. — М.: Астрель, 2008. — 480 с.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Сергей Юрский // Discogs (анг.) — 2000.
- ^ а б Bibliothèque nationale de France Sergej Ûrʹevič Ûrskij // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Sergei Yursky // https://pantheon.world/profile/person/Sergei_Yursky
- ^ Памёр расійскі акцёр Сяргей Юрскі
- ^ Памёр актор Сяргей Юрскі, які граў Бэндэра і выступаў супраць анэксіі Крыму, Радыё Свабода, 8-02-2019
- ^ Умер народный артист России Сергей Юрский, Intex-press, 8-02-2019
- Нарадзіліся 16 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 8 лютага
- Памерлі ў 2019 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траекураўскіх могілках
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Пашаны (Расея)
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Расейскія акторы
- Савецкія акторы