Ален

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сяргей Хамякоў»)
Ален
Сяргей Хамякоў
Дата нараджэньня 14 чэрвеня 1969(1969-06-14) (54 гады)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Беларусь
Занятак сьпявак
Гады дзейнасьці 1990—2010
Жанры поп-музыка, шансон
Інструмэнты гітара
Псэўданімы Ален
Узнагароды Галоўная ўзнагарода фэстывалю «Маладзечна» (1995)
Сайт alen-belarus.narod.ru

Ален (сапр. Сяргей Хамякоў; нар. 1969, Наваполацак, цяпер Беларусь) — эстрадны сьпявак шансону. Пачаў пісаць песьні ў пачатку 1990-х гадоў. Атрымаў адукацыю мэнэджара сацыякультурнай сфэры[1].

У пачатку чэрвеня 1995 г. зь песьняй «Дзеўкі, давай» атрымаў галоўную ўзнагароду на конкурсе 3-га фэстывалю беларускай песьні «Маладзечна», што тады праводзіўся ў канцэртнай залі «Менск»[2]. У ліпені 1995 г. выступіў у якасьці прадстаўніка Беларусі на міжнародным фэстывалі «Славянскі базар у Віцебску». У пачатку чэрвеня 1996 г. выступіў на адкрыцьці фэстывалю «Маладзечна» на гарадзкім стадыёне Маладэчна[3]. Выпусьціў 4 альбомы, апошні зь якіх у лістападзе 2004 г. пад назовам «Гукавая паштоўка» ў жанры гарадзкога шансону[4].

У канцы 2000-х гадоў пераехаў у Маскву (Расея). 10 красавіка 2010 г. ягоныя песьні выйшлі на DVD-складанцы «Барды Свабоды»[5]. Прыпеў песьні «Гаворыць Гародня» выкарыстоўваецца як застаўка і джынгл падкасту «Гаворыць Гародня», які запісвае гарадзенская журналістка Ірына Новік[6].

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы альбом 1996 г. складаўся з 11 беларускамоўных песьняў (аранжыроўка — Андрэй Мітрошкін; 40 хвілінаў) з аўтарскімі словамі і музыкай:

  • «Што чакае нас» (4:24),
  • «Давай патанцуем» (4:07),
  • «Беларусачка» (3:50),
  • «Якая ноч» (4:44),
  • «Ляцелі качкі» (3:57),
  • «Туман» (2:45),
  • «Сват, налівай» (3:29),
  • «Гарманіст» (2:47),
  • «Ленка» (3:24),
  • «Гаворыць Гродна» (3:12),
  • «Мафія» (4:03)[7].

Другі беларускамоўны альбом 1998 г. складаўся з 19 песьняў (48 хвілінаў). Музыка — Ален. Словы: Васіль Храмцоў (1—13, 15—18), Віктар Шніп (14), Ален (19). Песьні:

  • «Генэрал Юдзеніч» (1:54),
  • «Сакавік» (1:50),
  • «Марш на Беларусь» (2:10),
  • «Гэй-о-гэй» (2:26),
  • «Веснавыя сьлёзы» (3:03),
  • «Чырвоная рабіна» (3:16),
  • «Маналёг» (3:02),
  • «На апошняй мяжы» (2:15),
  • «Калі скончылася ноч» (2:03),
  • «Лімон» (2:29),
  • «Паручнік Цэйтлін» (3:15),
  • «Перад сыходам» (2:23),
  • «І лёс, і мой сьвет» (2:00),
  • «Спадары афіцэры» (2:32),
  • «Стары Мазыр» (2:57),
  • «Крумкач» (2:51),
  • «Сумны паэт» (3:07),
  • «Вецер, мой брат» (3:21),
  • «Яблыкі» (2:36)[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Хамякоў, Сяргей // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2015 г. Праверана 20 красавіка 2016 г.
  2. ^ «Маладзечна» – 1995 // Нацыянальны фэстываль беларускай песьні і паэзіі ў Маладэчне, 2015 г. Праверана 20 красавіка 2016 г.
  3. ^ Вольга Чайкоўская. Пазычылі ў «Эўрабачаньня» // Жырандоля. — 1 чэрвеня 2013. — № 20 (190).
  4. ^ Вінцэсь Мудроў. «Я ўключаю любую беларускую FM-станцыю, і не магу зразумець – у якой краіне знаходжуся» // Радыё «Свабода», 14 лістапада 2004 г. Праверана 20 красавіка 2016 г.
  5. ^ Складанка «Барды Свабоды» // Музычная скарбонка, 2011 г. Праверана 20 красавіка 2016 г.
  6. ^ Подкаст «Гаворыць Гродна»
  7. ^ Ален (1996) // Second Belarus, 26 чэрвеня 2011 г. Праверана 20 красавіка 2016 г.
  8. ^ Ален (1998) // Second Belarus, 27 ліпеня 2011 г. Праверана 20 красавіка 2016 г.