Сяргей Панамароў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Сяргей Панамароў — грамадзкі актывiст з Клецку.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раней ён займаўся дызайнэрствам і ў яго была ўласная майстэрня ў Клецку. У 2005 годзе ўлады забралі яе і прад’явілі пазоў на 9 мільёнаў рублёў. Застаўшыся бяз працы, Панамароў пачаў займацца журналістыкай і выдаваць штодзёньнік «Бойкі Клецк». Акрамя таго ён зьяўляецца рэгіянальным каардынатарам Руху «За Свабоду» і мясцовым кіраўніком Партыі БНФ.

З 2008 году пачаў сам збіраць подпісы грамадзян пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкi, каб ён не балятаваўся на чацьвёрты тэрмiн у прэзыдэнты Рэспублiкi Беларусь[1].

Зборнік рэкордаў Расеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2008 годзе Сяргей Панамароў трапіў у зборнік рэкордаў Расеі. За актыўную палітычную дзейнасьць, супраць яго 6 разоў распачыналі крымінальную справу па чатырох артыкулах. Гэта «самая вялікая ў СНД колькасьць крымінальных справаў за палітычную апазыцыю», адзначаецца ў зборніку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]