Перайсьці да зьместу

Сяргей Клішэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Клішэвіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII скліканьня
6 сьнежня 2019 г.  цяперашні час
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Першы сакратар Менскага гарадзкога камітэту БРСМ
2017  2019
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Другі сакратар ЦК БРСМ
2015  2017
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся23 верасьня 1990 (35 гадоў)
Менск
Камуністычная партыя Беларусі
АдукацыяГістарычны факультэт БДУ, Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
Дзеці 2
Узнагароды
Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі

Сярге́й Міха́йлавіч Клішэ́віч (нар. 23 верасьня 1990, Менск) — дзяяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, адзін з кіраўнікоў БРСМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, магістратуру і асьпірантуру гістарычнага факультэта БДУ, Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

У БДУ навучаўся разам з будучым грамадзкім дзеячом Эдуардам Пальчысам і журналістам Кастусём Шыталем.[1] У студэнцкія часы далучыўся да БРСМ, удзельнічаў у акцыях супраць незалежных СМІ, у 2010 г. быў назіральнікам на прэзыдэнцкіх выбарах[1].

У 2011 годзе абраны лідэрам арганізацыі БРСМ у БДУ. У 2013 годзе пераведзены на пасаду галоўнага спэцыяліста аддзела па справах моладзі галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы, культуры і па справах моладзі Менскага гарвыканкама.

У 2015 годзе абраны другім сакратаром Цэнтральнага камітэту БРСМ. 7 лістапада 2016 г. удзельнічаў у патасоўцы з палітыкам Зьмітром Дашкевічам падчас адкрыцьця помніка Леніну[1].

У 2017 г. абраны першым сакратаром Менскага гарадзкога камітэта БРСМ.

У 2019 г. стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га скліканьня па 97-й Кастрычніцкай выбарчай акрузе (Менск).

Палітычная пазыцыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сябра Камуністычнай партыі Беларусі.

Увесну 2020 г., падчас першай хвалі пандэміі каранавірусу COVID-19, выступаў супраць увядзеньня карантына ў Беларусі[2].

Выказваньні і дзеяньні падчас перадвыбарчай кампаніі і пратэстаў 2020 году

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Падчас кампаніі па выбарах Прэзыдэнта Беларусі ў 2020 г. і масавых пратэстаў, што пачаліся пасьля выбараў, С. Клішэвіч адзначыўся шэрагам заяваў і ініцыятываў, якія атрымалі розгалас у СМІ.

С. Клішэвіч удзельнічаў у агітацыйнай кампаніі на карысьць А. Лукашэнкі[3], выступаў з крытыкай апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты[4], абвінавачваў ЗША ў арганізацыі інфармацыйнай вайны супраць Беларусі[5][6].

20 жніўня 2020 г., пасьля прэзыдэнцкіх выбараў і гвалтоўных разгонаў масавых акцый пратэстаў, што пасьледвалі за імі, С. Клішэвіч удзельнічаў у роварным прабегу ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Падчас акцыі С. Клішэвіч непрыстойным жэстам публічна абразіў аўтамабілістаў, якія сыгналілі і асуджалі яго[7].

У сьнежні 2020 г. С. Клішэвіч выступіў у СМІ з спробай дыскрэдытацыі беларускага бел-чырвона-белага сьцяга[8]

Жанаты, мае сына і дачку.

  1. 1 2 3 Пять фактов о лидере БРСМ, который набросился на Дашкевича — naviny.by, 8 лістапада 2016 г.
  2. Дэпутат: асноўная сацыяльная падтрымка ў Беларусі — магчымасць працаваць — Эўрарадыё, 1 траўня 2020 г.
  3. «Колькі вам заплацілі?» Як дэпутат Клішэвіч і сябры БРСМ перашкаджалі журналісту Свабоды весьці стрым зь пікету ў падтрымку Лукашэнкі — Радыё Свабода, 5 чэрвеня 2020 г.
  4. Дэпутат Клішэвіч: Некаторыя кандыдаты хочуць уцягнуць краіну ў вечны палітычны хаос(недаступная спасылка)
  5. Дэпутат Клішэвіч: Падпісныя чэргі і ланцугі салідарнасці былі арганізаваныя актывістамі «Зубра»(недаступная спасылка) — Наша Ніва, 22 чэрвеня 2020 г.
  6. Дэпутат Клішэвіч: Людзей цікавіць не палітыка, а рэальныя жыццёвыя пытанні — Наша Ніва, 31 ліпеня 2020 г.
  7. Дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч паказвае фак аўтамабілістам на праспекце ў цэнтры Мінска ФОТА — Наша Ніва, 20 жніўня 2020 г.
  8. Круглый стол в «СБ»: как противостоять героизации нацизма и символики его приспешников? — Советская Белоруссия, 8 сьнежня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]